Feb 28, 2012 23:56
Толькі сёння ўдзень размаўляў з нямецкім амбасадарам, абмяркоўвалі санкцыі, а ўвечары яго ўжо адклікаюць... Канфлікт набірае абароты. А з іншага боку крокі Менску какбэ вельмі абмежаваныя, на радыкальныя дзеянні ён ня здатны, гандлёвыя кантакты перарываць - самагубства, разрываць дыпстасункі - слабо. Такога не было нават у 1998. Пройдуць расейскія выбары - і гэты гармідар суцішыцца. Па вялікім рахунку, гэта ўсё выгодна толькі Маскве. Ну а ЕС чарговы раз упэўніваецца, што ў беларускім пытанні няма простых рашэнняў. Ім гэты канфлікт, напэўна, таксама на карысць.
канфлікты,
Беларусь-ЕС,
санкцыі