У Бабруйску обшук праводзілі ў непаўнагадовай дзяўчынкі

May 19, 2010 11:32

Учора, падчас масавых "атак" на актывістаў кампаніі "Гавары праўду" міліцыя спрабавала правесці обшук у кватэры актывісткі кампаніі Алены Мядзведзевай. Дома ў гэты час была толькі непаўнагадовая (8 год, калі не памыляюсь) ўнучка. Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў прывялі з сабой кагосці са школы. Пасля таго як пад угаворамі дзяўчынка адчынілі дзверы, міліцыянты паказалі нейкі дакумент і пачалі обшук. Праз гадзіну дамой прыйшла 14-гадовая старэйшая сястра.

Пасля обшуку, калі дамой прыйшла сама Алена, высветлілась, што міліцыя канфісавала кнігі, лэптоп, шарыкі "Гавары праўду" і грошы.

Прычына обшукаў пакуль дакладна невядома, але папярэдняя версія: быццам бы за паклёп.

Я (і не толькі) ўсё ж такі схільны думаць, што ўсё гэта звязаны з надыходзячымі выбарамі прэзідэнта. Вось толькі не магу зразумець, чаму нападкі менавіта на актывістаў "Гавары праўду"? Калі б толькі за навіны на сайце і за паштоўкі, то гэта - глупства. Калі не памыляюсь, Някляеў у прэзідэнты не збіраўся.

#2010, міліцыя, !!!, Бабруйск, навіны

Previous post Next post
Up