Я і войска

May 21, 2010 12:43

Апошнія тыдні маю зносіны з ваенкаматам.

Учора, не ведаючы сваю годнасць папёрся на "размеркаванне". Заявіў, што не маю ні правоў кіроўца, ні жонкі, ні жадання праходзіць службу. Мне сказалі падумаць, а потым паведамілі, што я пайду ці ў ВДВ ці ў спецназ, бо ў мяне годнасць "1-4,6-12". Пасля гэтага я сказаў, што нікуды не пайду, танэлі здымаць ня буду і зраблю яшчэ больш татух.

Увечары спакойна піў піва і глядзеў хакей. А сёння з самога ранку неяк нэрвова сябе адчываю. На кіраванні глох і станавіўся там дзе забаронена, нават ледзь у аварыю не патрапіў.

"Купцы" з Віцебску і Мар'інай Горкі прыедуць 26 мая. Спадзяюся мяне не абаруць, бо кажуць туды заўсёды ёсць конкурс.

Цяпер шукаю варыянты як пайсці ў альтэрнаціўку, ці ўвогуле нікуды не пайсці.

!!!, маё, войска

Previous post Next post
Up