Модны look гэтай вясной

Apr 07, 2015 23:45

Я пачала цікавіцца беларускім народным арнаментам і строем яшчэ гады тры таму назад, глядзела “у ваду”, што называецца - зараз гэта модны трэнд. Ну і цудоўна, я лічу! Чытала шмат артыкулаў, меркаванняў на гэту тэму: хтосьці радуецца, хтосьці лічыць, што на майтках і майках арнаменту не месца. Вышымайку я сабе, дарэчы, наўрад ці куплю, але ж таму, ( Read more... )

Беларусь, беларускі народны строй, падзеі, замалёўкі

Leave a comment

Comments 19

ofeliya666 April 7 2015, 21:42:17 UTC
Дык цудоўная спадніца) Мне таксама не хочацца вышымайку набываць) Мне дызайн нешта не пакаціў, і не спадабаліся фотачкі з сэксі дзяўчатамі ў іх, я махровы кансерватар)

Reply

kufarrr April 8 2015, 14:23:39 UTC
Сардэчна запрашайма ў клуб махровых кансерватараў! :)

Reply


livejournal April 7 2015, 22:33:03 UTC
Здравствуйте! Ваша запись попала в топ-25 популярных записей LiveJournal Беларуси! Подробнее о рейтинге читайте в Справке.

Reply


pani_teklia April 8 2015, 07:18:19 UTC
Вельмі арганічна глядзіцеся ў тым антуражы ))) А сыночку не думаеце строй зрабіць?

Reply

kufarrr April 8 2015, 14:26:41 UTC
Дзякуй:)
А сынок выглядае нейкім іншапланетным чалавекам з такой кабетай, так? Ці чалавекам з будучыні:)
У маіх планах спачатку сабе дашыць кашулю, потым - мужу. А малыя надта ж хутка растуць, атрымаецца кашуля на год, а з маёй такой маруднай вышыўкай.... будзе крыўдна:)

Reply


zly_pies April 8 2015, 09:19:20 UTC
Вельмi гарманiчна. Нажаль, няма фота без палiто.
А Вязынка сапраўды выдатнае месца. У бацькоў там дача, таму з дзяцiнства знаёмыя краявiды.

Reply

kufarrr April 8 2015, 14:28:21 UTC
Дык пад паліто няма на што глядзець, кашуля-то не дашыта! :) Вось дараблю - пакажуся ва ўсёй красе, спадзяюся да гэтага Купалля паспею.
Мне нават крыўдна стала, што першы раз трапіла ў Вязынку, так там прыгожа.

Reply


dzichka April 8 2015, 14:44:26 UTC
Цудоўная спадніца 8) Я мару, як прыеду ў Мінск, купіць падобнай тканіны і пашыць сабе таксама.
Наконт дзіцячай вопраткі - ёсць адно добрае выйсце: вышыўку рабіць на асобным кавалку тканіны, а потым акуратна прышываць на кашулю. Дзець вырастае з кашулі - вышыўка пераносіцца на новую, па памеру. Прынамсі, я цяпер спрабую такім чынам вышываць на канве для сваіх хлопцаў.

Reply

kufarrr April 10 2015, 16:18:21 UTC
О, вось гэта выйсце, сапраўды! Дзякуй! А тканіну можна пры гэтым такую самую, як на кашулю пойдзе?
А што, за акіянам няма падобных тканін на спадніцы? я думала, што там ёсць усё!

Reply

dzichka April 13 2015, 14:38:25 UTC
Так, тканіну можна тую ж, з якой пашытая кашуля.
За акіянам шмат чаго ёсць, але тканіны з воўны каштуюць дорага, ды і малюнак не той звычайна. Так што адным з першых пунктаў па заездзе на радзіму ў мяне наведванне крамы з беларускімі тканінамі. Яшчэ і льну набуду для кашуль і фартуха.

Reply


Leave a comment

Up