Модны look гэтай вясной

Apr 07, 2015 23:45

Я пачала цікавіцца беларускім народным арнаментам і строем яшчэ гады тры таму назад, глядзела “у ваду”, што называецца - зараз гэта модны трэнд. Ну і цудоўна, я лічу! Чытала шмат артыкулаў, меркаванняў на гэту тэму: хтосьці радуецца, хтосьці лічыць, што на майтках і майках арнаменту не месца. Вышымайку я сабе, дарэчы, наўрад ці куплю, але ж таму, што не люблю быць “як усе”. Пра майткі я скромна прамаўчу.  Але ў цэлым, мне такая мода падабаецца. Трэба любіць сваё.
Калі б я была трошкі больш аператыўная, і пашыла б сабе строй яшчэ  ў 2012-м, то магла быць модным блогерам. Калісьці прачытала што такімі могуць называцца не тыя блогеры, што посцяць кожны дзень свае фотачкі-лукі, але тыя, хто прадбачыць модныя тэндэнцыі. Ну што ж рабіць, значыць не лёс J Каб вы ведалі, я за 3 гады ніяк не магу дашыць сваю кашулю (але паступова праца ўсё ж блізіцца да фінішнай прамой). А вось спадніцу вельмі хутка скончыла, калі вырашыла, што свой дзень нараджэння буду святкаваць у Вязынцы, падчас свята Гукання вясны. Фартух увогуле быў зроблены за адзін вечар (і прыйдзецца шыць новы).
Тададам, вось ён мой модны look’вясна 2015!



Гуканне - цудоўнае свята, вялікі дзякуй Студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству. Вязынка - маляўнічае месца з нейкай незвычайнай энергетыкай.  Усім раю там пабываць: і проста так, і на Гуканні. Я не буду шмат пра Гуканне зараз распавядаць і здымкаў шмат не пакажу (вы хутка даведаецеся чаму). Гэты допіс - выключна пра маю спадніцуJ





У каго ёсць малыя дзеткі - у вас ёсць яшчэ адна прычына з’ездзіць у Вязынку, там побач з сядзібай-музеем Янкі Купалы праходзіць электрычка! Таму самым галоўным уражаннем малога Францішка стала “ту-ту”, і яшчэ ўсю дарогу назад, пакуль не заснуў, тутукаў у машыне нам. Столькі радасці было ў нас, дарослых, на свяце, што ўжо тут казаць пра малога чалавека.



А, пакуль я тут дужа шмат працую начэй не сплю над адным цікавым праектам, дам спасылкі на мае ранейшыя допісы на тэму народнага строю і арнаменту:
http://kufarrr.livejournal.com/18584.html - падборка прыгожых здымкаў з кнігі Раманюка "Беларускае народнае адзенне";
http://kufarrr.livejournal.com/24531.html - мая торба па матывах народнага строю;
http://kufarrr.livejournal.com/40057.html - лялька Захвея ў беларускім народным строі;
http://kufarrr.livejournal.com/19726.html - арнамент у керамічных вырабах.

Беларусь, беларускі народны строй, падзеі, замалёўкі

Previous post Next post
Up