Вясна

Feb 16, 2010 23:34



А мы сёння, начытаўшысь казак пра Фіндуса, кветкі перасадзілі. У вазончыкі прыгожыя і яркія, як сонца -- памаранцавыя. А яшчэ высадзілі прарошчаныя цыбулінкі нарцысаў. Агата ў свой вялікі вазон пасадзіла тры, а Івоська ў свой маленькі -- адну.
Пры перасадцы маіх кветак яны адтачылі навыкі, а свае саджалі ўжо самі. Надзіва добра гэта атрымалася ў ( Read more... )

Дзеці, хатняя гаспадарка, проста так

Leave a comment

Comments 11

julcik February 16 2010, 21:43:58 UTC
крута!!
А ў нас усё па-простаму - мы (Янка) цыбулю прарошчваем на падваконні. Сёння сказаў, што ўжо хутка можна будзе есці :))

З кветкамі ў мяне ў гэтым годзе абы што - памерзлі фіялкі. З 8 засталос 5, і тое 2 з іх падмарожаныя. 3 зусім здохлі :(( Прычым сярод іх - адна мая самая любімая :(
Так крыўдна - дзе цяпер такую знайду. У крамах аднолькавыя прадаюцца, непрыгожыя.

Reply

krumkac February 18 2010, 17:24:31 UTC
Хм, трэба і нам пасадзіць. Ці можа лепш цыбулю севок пасеяць? Таксама праз тыдзень-два будзе да салаты.

Reply

julcik February 18 2010, 17:29:52 UTC
севок крыху даўжэй прарастае, але затое яго шмат можна натыркаць у вазончык. Праўда з сяўка вырасце толькі адна купка пёркаў, а са старой цыбуліны - шмат. Я ў мінулым годзе рабіла эксперымент - што лепей прарошчваць. Так і не вызначылася.

Reply


paulinav February 17 2010, 06:30:53 UTC
Ух ты! Малайцы! А я ў гэтым годзе хачу кветкі на балконе пасадзіць... Праўда, ніколі нічога такога не рабіла, вось думаю, з чаго пачынаць... :)

Reply

krumkac February 18 2010, 17:23:39 UTC
Ага. Мяне тут таксама вабіць пасадзіць на балконе ўсялякія духмяныя зёлкі кшталту каляндры, мяты, базіліку.

Reply

paulinav February 19 2010, 06:23:34 UTC
Во, мы таксама пра гэта думалі! Так што будзем вопытам дзяліцца. Але ў нас зусім адкрыты балкон, таму я хачу яшчэ проста шмат прыгожых кветак, як гэта часта можна ўбачыць у той самай Польшчы...

Reply

krumkac February 19 2010, 13:52:23 UTC
А мяне муж азадачыў.Сказаў, што падвясныя вазоны, як у Польшчы нам нельга вешаць, бо балкон над ходнікамі.

Reply


myshyn February 17 2010, 08:31:43 UTC
Малайцы вы! Трэба і нам кветкамі заняцца!

А Івона няхай хутчэй папраўляецца!

Reply

krumkac February 18 2010, 17:22:32 UTC
Дзякуй. Стараемся...

Reply


pa_link February 17 2010, 20:34:34 UTC
"І такое адчуванне вясны..."
Так. Так!
Сонца. І дзень падоўжыўся.
Усім "цеплалюбівым раслінам" (кшталту мяне) - дачакацца вясны!
А холадалюбівым (кшталту вас) - накатацца на санках!

Reply

krumkac February 18 2010, 17:22:04 UTC
Дзякуй. Але цяпло я таксама люблю. Мне ўсё падабаецца і снег, і дождж, і пякельнае сонца. У кожным разе свая вабнота.

Reply


Leave a comment

Up