Feb 16, 2010 23:34
А мы сёння, начытаўшысь казак пра Фіндуса, кветкі перасадзілі. У вазончыкі прыгожыя і яркія, як сонца -- памаранцавыя. А яшчэ высадзілі прарошчаныя цыбулінкі нарцысаў. Агата ў свой вялікі вазон пасадзіла тры, а Івоська ў свой маленькі -- адну.
Пры перасадцы маіх кветак яны адтачылі навыкі, а свае саджалі ўжо самі. Надзіва добра гэта атрымалася ў Івоны. Плянуем яшчэ высадзіць цюльпаны і фасоліны.
І такое адчуванне вясны, нягледзячы на Івоніны соплі, капрызы і тэмпературу.
Дзеці,
хатняя гаспадарка,
проста так