Feb 22, 2010 16:27
Івона выйшла на новы ўзровень маляванне. Першым хітом стала "яешня"(назва аўтарская). Яна стала на магнітнай дошцы ставіць пячатку круг, а наўкола маляваць больш шырокі авал. Вельмі падобна.
Учора малявала маленькі кватрат у вялікім. Намалявала разоў 6, а пасля так радасна:"Мама, глядзі, дом!"
А яшчэ ёй спадабалася практыкаванне па дамалёўванню нітачак да паветраных шарыкаў. І яна пайшла далей. Сама малюе кругі і авалы, а пасля дамалёўвае да іх "нітачкі"
А Агату раптам прабіла на вышыванне. Учора за адзін падыход вышыла букеці к з трох кветак. Адной бабулі маем падарунак на восьмага сакавіка.
Івона,
Агата,
дасягненні