Банк Польскі быў заснаваны 8 лютага 1919 года паводле загада Юзэфа Пілсудскага як Pocztowa Kasa Oszczednosci. З 1920 ён зрабіўся цалкам дзяржаўнай установай. Асноўнай мэтай банку было ўвядзенне дзяржаўнай валюты "польскі злоты" замест пасляваеннай "польскай маркі", але з часам ён ператварыўся ў асноўны банк Польскай Рэспублікі і паспяхова дзейнічае да нашых часоў. Адзяленні банка з'яўляліся ва ўсіх буйных гарадах Другой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і на тэрыторыі "крэсаў усходніх".
За перыяд 1922-1929 гг Тэхнічным адзелам Банку Польскага (Dzial Techniczny) было пабудавана 24 буйных адзяленні Банка Польскага (4 з іх на "крэсах") і 7 жылых дамоў для супрацоўнікаў банку па усёй Польшчы. Над праектамі будынкаў працавалі праф. Мар'ян Лалевіч (prof. Marjan Lalewicz), арх. Здзіслаў Манчэньскі (arch. Zdzislaw Maczenski), арх.Антоні Дыгат (arch. Antoni Dygat), арх. Тэадор Хоффманн (arch.Teodor Hoffmann) i арх. Казімеж Вычыньскі (arch. Kazimierz Wyczynski).
У дадзеным артыкуле разгледзем тыя аддзяленні, што былі узведзены на тэрыторыі Захродняй Беларусі і Заходняй Украіны.
Спіс будаўнічых аб'ектаў Банку Польскага за 1922-1929 гады (жоўтым пазначаны будынкі банкаў на "крэсах"):
Спіс ў вялікім памеры 1. Адзяленне Банка Польскага ў Брэсце. Арх. Станіслаў Філасевіч (аrch. Stanislaw Filasiewicz), 1925 год пабудовы:
Адзяленне на малюнку:
Сёння ў гэтым будынку змяшчаецца "Галоўнае упраўленне Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь па Брэстцкай вобласці":
фота
darriuss з паста
Административный центр БрестаСітуацыйны план і планы першага паверху і партэру:
Дэкор параднага ўваходу:
Від з фронту:
Агароджа:
Інтэр'еры Банка Польскага ў Брэсце пасля адкрыцця (фота інж. К.Манчыньскага (inz. K. Miączyński)):
2. Адзяленне Банка Польскага ў Баранавічах. Арх. Станіслаў Філасевіч (аrch. Stanislaw Filasiewicz), 1928 год пабудовы:
Будынак з фронту:
Сёння тут "Упраўленне касавых аперацый і перавозкі каштоўнасцей НБРБ па Брэстскай вобласці":
фота
darriuss з паста
Между двумя вокзаламиСітуацыйны план і план першага паверху:
Дэкор параднага ўваходу:
Над дзвярыма кразаваўся арол з герба Польшчы, ягоны пасляваенны лёс мне не вядомы:
Дзверы ў галоўную залю банка з лагатыпам Банка Польскага:
3. Адзяленне Банка Польскага ў Пінску. Арх. Станіслаў Шчэсняк (аrch. Stanisław Szcześniak), 1925 год пабудовы:
Агульны выгляд і галоўны ўваход:
Сёння тут месціцца адзяленне "Белаграпромбанку":
фота
johanajollygirl з паста
Новогоднее путешествие: Пинск ч.24. Адзяленне Банка Польскага ў Луцку. Арх. Станіслаў Шчэсняк і Ксаверы Мянчыньскі (аrch. Stanisław Szćześniak i Ksawery Miączyński), 1925 год пабудовы:
Від з фронту і план паверха:
Дэкор дадатковага і галоўнага ўваходаў:
Агароджа з фасаднага боку:
Інтэр'еры Банка Польскага ў Луцку:
Сучаснага выгляду банка ў Луцку я не знайшоў (калі ён, канешне, яшчэ існуе). Буду рады калі хто-небудзь падзеліцца яго сучаснай фоткай.
Таксама буду рады фотаздымкам сучасных інтэр'ераў банкаў каб дадаць у пост для параўнання. Калі ў банках дазваляюць фоткаць, канешне :)