Я стаю на мяжы.
Я іду па нажы.
Божа, дапамажы захаваць раўнавагу.
М.Анемпадыстаў
Квіток у кішэні. Рэчы ў багажы.
У руцэ кавалак бурштыну старога.
Пад шэрым небам шэрая дарога,
А думкі ўжо кульгаюць па мяжы.
Самотны шлях у чужынскія муры.
Уцякаюць родныя душы лясы ды хаткі,
Бязьлітасныя лютаўскія ўзгадкі
І восеньскіх успамінак каляры.
(
Read more... )