Як я качак на Свіслачы ратаваў

Feb 03, 2010 13:07

Вырашыў паспрабаваць весці відэаблог пра Менск. Буду туды скідаць усякія цікавосткі.

першы сюжэцік - пра тое, як я качак на Свіслачы ратаваў. Цікавая, дарэчы, выявілася сітуацыя - я нават знайшоў месца з самымі раскормленымі птушкамі Беларусі. А вось у Парку Горкага (хто б падумаў!) качкі адна адну з голаду разадраць гатовыя.

пад катам - відэа )

Leave a comment

Comments 4

fotaczka February 3 2010, 12:01:58 UTC
віншую з пачаткам!
а качкі ў парку Горкага сапраўды галодныя. Я ім неяк 3 батоны скарміла, дык думала, што пазабіваюцца.

Reply

vandrounik_by February 3 2010, 12:07:57 UTC
дзяк-с! Так, там качкі - міні-тэрмінатары нейкія.

Reply


Гэта лыска lelichak February 3 2010, 12:28:19 UTC
Паводле палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы" на здымку лыска (Fulica atra). Чорная з белым ілбом і светлай дзюбай. Маладыя цёмна-шэрыя з зеленаватай дзюбай, амаль нябачнай бруднавата-белай лысінай на лбе і светлым горлам. Птушаняты бура-чорныя з чырвонай галавой. Голас: гучнае "кэўк", двухскладовае "кт-коўк" "кор", асцерагаючы - "цільк", "кікс", "крок". Даўжыня цела - 36-45 см, размах крылаў - 67-80 см.

Reply


senka_polizei March 2 2010, 22:29:04 UTC
Падлічыўшы абгорткі, якіх ў сьнезе ўздоўж Сьвіслачы вялікая колькасьць, прыйшоў да высновы, што самым папулярным качыным пачастункам ёсьць батон Вясёлкавы.
Сябры птушыныя ў парку Горкага на прыступцы ля вады побач з мостам карыта зь ежай паставілі, дык качкі тыя бедныя-галодныя ўвечары нават на смачнейшыя батоны вяла рэагуюць. Закармілі..

Reply


Leave a comment

Up