Як я качак на Свіслачы ратаваў

Feb 03, 2010 13:07

Вырашыў паспрабаваць весці відэаблог пра Менск. Буду туды скідаць усякія цікавосткі.

першы сюжэцік - пра тое, як я качак на Свіслачы ратаваў. Цікавая, дарэчы, выявілася сітуацыя - я нават знайшоў месца з самымі раскормленымі птушкамі Беларусі. А вось у Парку Горкага (хто б падумаў!) качкі адна адну з голаду разадраць гатовыя.



image Click to view



А яшчэ вось такая цікавостка:



Пабачыў вось такую вось птушку сярод качак. Можа, хто-небудзь падкажа, што гэта за птушка? У Парку Горкага, каля вадаспаду, плавае парачка такіх вось птушак. Яны вельмі моцна вылучаецца сярод сотняў качак - нейкія яны такія сарамлівыя ды няўклюдныя. Кідаю гэтай птушцы батон, а яна не паспела і галаву нахіліць, як качкі (яны, відаць, ужо напрактыкаваныя) ужо паспелі яго адабраць ды з’есці. Накарміў, мо, толькі з пятай спробы.

Раю схадзіць і ў Парк Горкага - і птушак пакорміце, і гэтую незвычайную пару чорных птушак пабачыце.

каму цікава - фрэндуйце, можаце нават крышку "папіярыць" :-)
Previous post Next post
Up