Львоў

Nov 20, 2007 19:16

Сябры, можа, хто падкажа - дзе лепей спыняцца ў Львове? Хочацца пад'ехаць туды дні на тры ў сьнежні, для адпачынку. Ці быў у каго досьвед са львоўскімі гатэлямі ці здымнымі кватэрамі? Ці дорага там ( Read more... )

Leave a comment

Comments 6

ave2000 November 20 2007, 19:30:50 UTC
Гатэль, здаецца, так і называўся "Львів", адносна недалёка цэнтру. Кошты не драконаўскія, сэрвіс адпаведны (мы жылі там у нумарох з выгодамі ў агульным калідоры), можна было там сама зьняць пакой з выгодамі, але даражэй. На жаль, больш нічога не магу падказаць, прабач. Мы езьдзілі 2 гады таму групай, і арганізацыяй кіраўнікі нашыя займаліся. А кавярні там - усюды!

Reply

kapitan_tanaka November 21 2007, 12:29:51 UTC
дзякуй вялікі!

Reply


dunaj November 20 2007, 21:35:49 UTC
Я зь дзяўчынай быў у Львове ў жніўні. Нам вельмі спадабаўся рэтра-гостэл “На Шевченка”. Адрас адпаведна: пр-т. Т.Шевченка, 16. За суткі плацілі 14 эўраў з носа ў прыватным 2-месным пакоі з душам. Цяпер, думаю, яно таньней, не такі сэзон ( ... )

Reply

kapitan_tanaka November 21 2007, 12:29:24 UTC
супэр! вялізны дзякуй!

Reply


Замова maryjka_ November 29 2007, 23:46:10 UTC
Прывітаньне. Прабач, што пішу сюды, але ня маю твайго мэйла. Можна папрасіць цябе пра невялічкі тэкст?

Эсэ на 2000 знакаў. Пра Бэрлін. Я пераклала раман "Неба пад Бэрлінам" пра чэскага панк-музыканта, які засноўвае ў Бэрліне гурт У-Бан і грае ў мэтро. Хачу ў якасьці пасьлямовы падаць тэксты ад розных беларускіх творцаў-вандроўнікаў. Твой Бэрлін? Вельмі на цябе спадзяюся!

Reply


maryjka_ November 29 2007, 23:54:02 UTC
А ўвогуле, файна патрапіла. Кавярня "Купал" - у прынцыпе, даволі мажорская, але крыху не на туршляхах, таму магчыма выпадковых людзей ня будзе. Не памятаю дакладнай адрэсы, яна каля вуліцаў Стэфаніка і Чайкоўскага, трэ падняцца на такі завулачак. Яшчэ - Сіня пляшка. Яна амаль на рынку, у адной з вулачак, трэ глядзець на шыльды, бо сама кнайпа ў дварах.

Дзыга - мажорскае месца, Вірмэнска, арт-галерэя і кавярня.

Але гэта - напоі. Есьці лепей за ўсё ў сетцы піцэрыяў ці ў Пузатай хаце, якая на Січовых Стральцоў. Мандры на ул. Гнацюка - тэж нэпогано.

Абавязкова зьезьдзіце ў Шаўчэнкаўскі гай - шыкоўны скансан традыцыйнай архітэктуры. Трамваем 2 з Дорошэнка ці Рынку ў бок Лычаківскай, выхозіць каля царцвы Пятра і Паўла, а там людзі пакажуць. КАлі збочыць ад Пятра і Паўля ўніз, направа, то будзе Лычаківскі цьвінтар - адзін з націкавейшых у Цэнтральнай Эўропе.

Усё астатняе - у цэнтры, дасьце сабе рады:)

Reply


Leave a comment

Up