Львоў

Nov 20, 2007 19:16

Сябры, можа, хто падкажа - дзе лепей спыняцца ў Львове? Хочацца пад'ехаць туды дні на тры ў сьнежні, для адпачынку. Ці быў у каго досьвед са львоўскімі гатэлямі ці здымнымі кватэрамі? Ці дорага там ( Read more... )

Leave a comment

dunaj November 20 2007, 21:35:49 UTC
Я зь дзяўчынай быў у Львове ў жніўні. Нам вельмі спадабаўся рэтра-гостэл “На Шевченка”. Адрас адпаведна: пр-т. Т.Шевченка, 16. За суткі плацілі 14 эўраў з носа ў прыватным 2-месным пакоі з душам. Цяпер, думаю, яно таньней, не такі сэзон.

Вельмі цікава ў Львове падняцца ў ратушы ня пляцоўку агляду - самы цэнтар старога места, добры агляд. Зайсьці на “Високий замок”, агледзець армянскую царкву (там здымалі некалькі сцэнаў фільма “Тры мушкецёры”), цікавая аптэка-музэй.

Маю тэлефон экскурсавода, які проста шпацыруючы па вузкіх львоўскіх вулках раскажа і пакажа багата цікавага, завядзе куды трэба. Віктар, +380 97 5203098.

Ёсьць шэраг дужа прыемных кавярняў: “Золотий дукат” (вул. Федорова, 20), “Під синьою пляшкою” (вул. Староєврейська, 3). Апошняя - той самы выпадак, пра які звычайны турыст ня ведае, і самі мы яе ледзь знайшлі, знаходзіцца ў калярытным дворыку, унутры прыцемак, сьвечы, кава на любы ґуст, канапкі :)

Абедаць нам спадабалася ў стаўні “Обідні принади” (вул. Староєврейська, 16).

Ці цікавіць яшчэ што? :) І прыемна адпачыць, канечне. Хаця ў прыемнасьці адпачынку я не сумняюся. Казачны горад :)

Reply

kapitan_tanaka November 21 2007, 12:29:24 UTC
супэр! вялізны дзякуй!

Reply


Leave a comment

Up