Добры чарадзей

Sep 19, 2012 12:49

Людзі, які, на вашую думку, можа быць сынонім да слова “чарадзей”, каб у ім пераважала станоўчая канатацыя? “Чараўнік” і “маг” мне падаюцца амбівалентнымі , а “вядзьмак” - адназначна адмоўны. А вось каб было як “фея”, толькі мужчынскі варыянт? Слова "фей" лягло б ідэальна, але яно моцна камічнае.

*

дапамога залі

Leave a comment

Comments 19

lady_z_shalomam September 19 2012, 10:29:16 UTC
Ёсць яшчэ чараўнік і больш адмоўна - чарнакніжнік.

Reply

kamrushepa September 19 2012, 10:44:21 UTC
Чарнакніжнік у мяне і так ёсьць. Вельмі суворы і сядзіць у крэпасьці:)

А вось дзе б якога-небудзь "фея" адкапаць?

Reply

lady_z_shalomam September 19 2012, 17:13:28 UTC
Клышка гаворыць, што ёсць яшчэ вядзьмар. Мне здаецца, ён дабрэйшы за ведзьмака :)

Reply

ilnur September 19 2012, 17:46:25 UTC
Вядзьмар, па маім адчуванні, гэта нешта больш зямное. Вясковы варажбіт, чыйсці кум, збаўца ад сурочанняў і заломаў, не выключана што махляр :)

Reply


kalinanna September 19 2012, 12:09:04 UTC
чараўнік цудатворац цудадзей ?

Reply

kamrushepa September 19 2012, 12:10:52 UTC
Ну, вось усё нейкае неўтральнае... І нема на то рады:(

Reply

kalinanna September 19 2012, 12:20:26 UTC
тады эльф

Reply

kamrushepa September 19 2012, 12:32:24 UTC
Эльфы - чароўны народ, але чары - ня іх спэцыялізацыя:)

Reply


miesia4yk September 19 2012, 16:30:37 UTC
цудасей :)

Reply

kamrushepa September 19 2012, 19:17:16 UTC
а адкуль гэта?:)

Reply

miesia4yk September 19 2012, 22:17:39 UTC
у дзіцячым альбоме ёсьць песенька пра дзядзьку майсея, у яго пытаюць, ці бачыў ён цудасею
ну а цудасей дадуманае ўжо ад гэтага

Reply


ilnur September 19 2012, 17:47:21 UTC
Кудар?

Reply

kamrushepa September 19 2012, 19:17:03 UTC
Ой, спадарства, вы мне тут славей напрыдумляеце:)

Насамрэч дзіцячай ж кніжка. Хацелася б што-небудзь не асабліва пракаветнае і зразумелае дзеткам.

Reply


dm_dmitriev September 22 2012, 13:43:06 UTC
прысьніў, што нехта даў ажно два адпаведнікі.
вось залез праверыць - так яно ці не :)

цудадзей, як па мне, пасуе.

Reply

kamrushepa September 22 2012, 19:20:12 UTC
То бок ты лічыш, што цудоадзей адрозьніваецца ад чарадзея менавіта ў станоўчы бок?:)

Reply

dm_dmitriev September 22 2012, 19:32:11 UTC
калі кніга дзіцячая - дакладна.
цуды - гэта заўжды добра.

але й чарадзей не адмоўны, калі няма агаворак.

Reply

kamrushepa September 23 2012, 07:51:02 UTC
У прынцыпе, так. Згодная: цуды ня роўныя чарам:)

Reply


Leave a comment

Up