Добры чарадзей

Sep 19, 2012 12:49

Людзі, які, на вашую думку, можа быць сынонім да слова “чарадзей”, каб у ім пераважала станоўчая канатацыя? “Чараўнік” і “маг” мне падаюцца амбівалентнымі , а “вядзьмак” - адназначна адмоўны. А вось каб было як “фея”, толькі мужчынскі варыянт? Слова "фей" лягло б ідэальна, але яно моцна камічнае.

*

дапамога залі

Leave a comment

lady_z_shalomam September 19 2012, 10:29:16 UTC
Ёсць яшчэ чараўнік і больш адмоўна - чарнакніжнік.

Reply

kamrushepa September 19 2012, 10:44:21 UTC
Чарнакніжнік у мяне і так ёсьць. Вельмі суворы і сядзіць у крэпасьці:)

А вось дзе б якога-небудзь "фея" адкапаць?

Reply

lady_z_shalomam September 19 2012, 17:13:28 UTC
Клышка гаворыць, што ёсць яшчэ вядзьмар. Мне здаецца, ён дабрэйшы за ведзьмака :)

Reply

ilnur September 19 2012, 17:46:25 UTC
Вядзьмар, па маім адчуванні, гэта нешта больш зямное. Вясковы варажбіт, чыйсці кум, збаўца ад сурочанняў і заломаў, не выключана што махляр :)

Reply

kamrushepa September 19 2012, 19:14:56 UTC
Цалкам згодная. А яшчэ змрочны нейкі, хай і ня злы, такі сабе сугней.

Reply


Leave a comment

Up