Чырвонае віно карысна тым, хто вядзе сядзячы лад жыцця

Jul 12, 2011 19:45

 Антыаксідант, які змяшчаецца ў гэтым алкагольным напоі, карысны тым, хто вядзе сядзячы лад жыцця.

Новае даследаванне амерыканскіх навукоўцаў паказала, што чырвонае віно карысна піць тым, хто па родзе сваёй дзейнасці вядзе маларухомы, сядзячы лад жыцця.

Антыаксідант рэсвератрол, які ўтрымліваецца ў большасці гатункаў чырвонага віна, спрыяе працэсам нарошчвання мышачнай і касцяной масы, што, у сваю чаргу, можа прадухіліць рызыку развіцця астэапарозу. Адзін келіх чырвонага віна змяшчае каля 1 мг рэсвератрола.

Навукоўцы правялі серыю досведаў на мышах. Звяркам з асноўнай групы давалі штодня дозу рэсвератрола, а мышы з кантрольнай групы яго не атрымлівалі. Пры гэтым жывёлы былі максімальна абмежаваны ў рухах.

Аказалася, што мышы, якія не атрымлівалі антыаксідант, гублялі ў мышачнай масе. Акрамя таго, у іх паменшылася шчыльнасць і трываласць касцяной тканіны, а таксама развілася неўспрымальнасць да інсуліну (што лічыцца прыкметай схільнасці да дыябету). А вось мышы, якім уводзіўся антыаксідант, ніякіх адхіленняў не паказалі.

Аўтары даследавання лічаць, што яго вынікі можна ўжываць пры працяглых касмічных пералётах, гэта значыць чырвонае віно будзе карысна астранаўтам, мышцы якіх на працягу доўгага часу не могуць адчуваць нагрузкі.

У больш ранніх даследаваннях навукоўцы з універсітэта Глазга выявілі, што рэсвератрол аказвае станоўчае дзеянне пры такіх захворваннях, як апендыцыт, перытаніт і сістэмны сэпсіс.



артыкул

Previous post Next post
Up