Шакаладна-мандарынавы мус

Jan 31, 2012 18:14



Выхад: 6 порцый
250 г шакаладу,
4 яйкі, падзеленых на бялкі і жаўткі,
1 ч. лыжка дробна цёртай цэдры мандарына,
1/3 шклянкі соку мандарына,
1 ст. лыжка цукру,
200 мл густых вяршкоў,
густыя вяршкі і долькі мандарын для падачы.
Расьцепліваць шакалад у гарачатрывалай місцы на пару.
Пераліць расьцеплены шакалад у міску. Дадаць жаўткі, цэдру і сок мандарын і перамяшаць.
Выкарыстоўваючы электрычны міксер, узбіць яечныя бялкі да мяккай пены. Дадаць цукар і ўзбіць да загусцення. З дапамогай вялікай металічнай лыжкі злучыць адну лыжку яечных бялкоў з шакаладнай сумессю. Злучыць пакінутыя бялкі і перамяшаць.
Выкарыстоўваючы электрычны міксер, узбіць вяршкі да мяккай пены. Злучыць з шакаладнай сумессю і перамяшаць. Раскласці шакаладную сумесь паміж шасцю шклянкамі аб'ёмам 180 мл. Накрыць харчовай плёнкай. Астудзіць у халадзільніку не меней 2 гадзін да застывання. Пры падачы ўзбіць дадатковыя вяршкі да мяккай пены. Пакласці зверху кожнага муса лыжку вяршкоў і долькі мандарын.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.



яйкі, сок, шакалад, дэсерт, вяршкі

Previous post Next post
Up