Выхад: 8 порцый
1 ст. лыжка аліўкавага алею,
2 ч. лыжкі цытрынавага соку,
1 ч. лыжка нарэзанага свежага арэгана,
1 маленькі зубчык часнаку, здробнены,
дробка буйна молатага чорнага перцу,
1 сярэдні авакада,
45 г тонка нарэзанага прашута, разрэзанага на 8 палосак.
Для запраўкі, у маленькім слоіку змяшаць аліўкавы алей, цытрынавы сок, арэгана, часнок і чорны перац. Зачыніць вечкам і ўзбоўтаць. Адкласці ў бок.
Разрэзаць авакада ўздоўж напалову, выдаліць костачку. Ачысціць палоўкі авакада ад лупіны і разрэзаць кожную на чатыры долькі. Абгарнуць адну палоску прашута вакол кожнай долькі авакада. Раскласці долькі на талерцы. Страсянуць запраўку добра, апырскаць долькі.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.