Сіцылійская кухня: дэсерты

Dec 13, 2011 23:08




Асобны пункт Сіцылійскай кухні - дэсерты, якія часцей за ўсё рыхтуюць з садавіны. Іх падрыхтоўка часта злучана з рознымі рэлігійнымі традыцыямі. У кандытарскай справе вельмі распаўсюджаны тварог і шакалад, які ў горадзе Модзіяка вырабляюць старым метадам уручную, а ў Палерма робяць адразу сем гатункаў для знакамітай маркі Setteveli («Сем ветразяў»).
На Сіцыліі, асабліва ў Рагузе, маюцца выдатныя аўтахтонныя сыры (рыкотта, тума, качыакавалла, прымосале - ricotta, tuma, caciocavallo, primosale) і сккяччатэ (schiacciate) - бутэрброды з начыннямі на любы густ.
На дэсерт - трохі сіцылійскіх ласункаў. Найболей вядомыя каноллі - своеасаблівыя трубачкі з хрумсткай скарыначкай, з асаблівым начыннем з салодкай рыкотты - і кассата (cassata) з зацукраванай садавінай. Але адмысловы сіцылійскі шык - гэта знакамітае міндальнае бланманжэ, якое падаюць з духмяным цытрынавым лісцем.
А марозіва з дыняй, духмяным язмінам і дулямі - легендарнае Сіцылійскае джэлата (gelato) - проста цудоўна, але пра тое, хто вынайшаў рэцэпт, дагэтуль ідуць спрэчкі. Называюцца грэцкае, арабскае і рымскае паходжанне.
На Сіцыліі для выраба марозіва в
ыкарыстоўваецца значна менш каровінага малака і, у адрозненне ад іншых відаў марозіва, джэлата не змешваецца на высокай хуткасці і па-іншаму астуджаецца, таму яно мае мяккую тэкстуру.
Пасля таго, як ідэя марозіва з'явілася на Сіцыліі, яе пачаў распрацоўваць манах па імю Франчэска Прачоппё: на першую пару марозіва было дэсертам для эліты. Пазней Кацярына Медычы прынесла вестку пра дзівоцтва ў Францыю, калі ў XIV стагоддзі выйшла замуж за Герцага Арлеанскага.
Як жа джэлата з'явілася на Сіцыліі? Па гістарычных дадзеных, у часы старажытных грэкаў і рымлян існавала адмысловая паслуга для арыстакратаў: бегуны прыносілі ім у Таарміну ці Катанню снег з гары Этна, каб зрабіць сумесь з арэхамі, ягадамі ці мёдам.
Сёння на Сіцыліі вы знойдзеце незлічоную колькасць спецыялізаваных кафэ, дзе падаюць джэлата, месцы гэтыя так і завуцца - джэлатэрія (gelateria). Сіцылійцы шчыра вераць, што марозіва было вынайдзена імі і з міндалем астудзіць вас у гарачы сіцылійскі дзень.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



кухні, артыкул, кулінарыя, дэсерт

Previous post Next post
Up