Выхад: 4 порцыі
2 ліста замарожанага слаёнае цеста, часткова адталага,
1 яйка, лёгка ўзбітае,
1 ст. лыжка аліўкавага алею,
20 г сметанковага масла,
4 невялікія цыбуліны, дробна нарэзаныя,
1 зубчык часнаку, тонка нарэзаны,
400 г шампіньёнаў, нарэзаных,
1 ст. лыжка свежага лісця чабора,
соль і свежамолаты чорны перац па гусце,
50 г сыра фета, раскрышанага,
свежае лісце чабора і салатнае лісце для падачы.
Папярэдне разагрэць духоўку да тэмпературы 200°C. Заслаць бляху пергаментам. Выкласці лісты пластовага цеста на падрыхтаваную бляху. Зашчыпаць краі. Вострым нажом акуратна адзначыць па баках цеста мяжу, адыходзячы ад краю 1,5 см. Насекчы сярэдзіну відэльцам. Змазаць яйкам. Выпякаць 10 хвілін да светла-залацістага колеру і пышнасці.
Тым часам, нагрэць аліўкавы алей і сметанковае масла ў сатэйніку на ўмераным агні. Пакласці ў сатэйнік лук і часнок. Гатаваць, памешваючы, на працягу 2 хвілін да з'яўлення водару. Дадаць грыбы і чабор. Заправіць соллю і перцам. Гатаваць, памешваючы, 6-8 хвілін, пакуль грыбы не стануць мяккімі і вадкасць амаль цалкам не выпарыцца. Зняць з агню.
З дапамогай шумоўкі перакласці грыбную сумесь у сярэдзіну выпечанай асновы. Пасыпаць сырам фета. Выпякаць на працягу 15 хвілін да залацістага колеру і пышнасці. Пакінуць на 2 хвіліны. Пасыпаць чаборам. Падаваць з салатным лісцем.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.