Выхад: 6 порцый
20 г несалёнага сметанковага масла,
1 вялікі лук-парэй (толькі белая частка), дробна нарэзаны,
2 зубчыка часнаку, здробненых,
500 г гарбуза, вычышчанага, нарэзанага на кубікі з бокам 1 см,
цэдра 1 цытрыны,
1 ст. лыжка нарэзанага лісця чабора,
100 мл сухога белага віна,
900 мл курынага ці агародніннага булёна,
250 г рысу арборыё,
1/2 шклянкі замарожанага гарошку,
100 г мяккага казінага сыра, раскрышанага,
руккала для падачы.
Распусціць сметанковае масла ў глыбокай патэльні на слабым агні. Гатаваць лук-парэй на працягу 2-3 хвілін да мяккасці. Дадаць часнок, гарбуз, палову цэдры цытрыны і палову чабора, затым перамяшаць. Дадаць віно, накрыць вечкам і гатаваць 10 хвілін амаль да поўнай гатовасці гарбуза.
Тым часам, давесці булён да кіпення ў рондалі. Паменшыць агонь да вельмі слабога і павольна кіпяціць.
Дадаць рыс у сумесь з гарбуза і гатаваць на працягу 1-2 хвілін, увесь час памешваючы. Дадаць булён па 1 чарпаку за раз, дазваляючы вадкасці выпарыцца перад даданнем наступнага чарпака. Працягваць гатаваць на працягу 12 хвілін, увесь час памешваючы, пакуль булён не выпарыцца і ступень гатовасці рысу не стане "аль-дэнтэ". Заправіць па гусце. Змяшаць з гарошкам і паловай казінага сыра.
Падаваць, пасыпаўшы зверху пакінутымі цэдрай цытрыны, чаборам і казіным сырам, а таксама руккалой.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.