Хлеб з бульбай і размарынам

Oct 13, 2011 21:19



Выхад: 10 порцый

4 шклянкі мукі,
1 ч. лыжка соды,
1 ч. лыжка солі,
600 мл пахты,
1 бульбіна, разрэзаная напалову, тонка нарэзаная,
1 галінка свежага размарына (лісце).

Папярэдне разагрэць духоўку да тэмпературы 190°C. Заслаць бляху пергаментам. Прасеяць муку, соду і соль у міску. Зрабіць паглыбленне ў цэнтры.

Дадаць пахту і замясіць цеста. Выкласці на злёгку прысыпаную мукой працоўную паверхню. Мясіць на працягу 1-2 хвілін, пакуль цеста не стане гладкім. Сфармаваць цеста ў джгут даўжынёй 35 см. Выкласці на падрыхтаваную бляху.

Выкарыстоўваючы маленькі востры нож, зрабіць на паверхні па дыяганалі неглыбокія разрэзы з інтэрвалам 3 см. Уставіць у іх злёгку ўнахлёст лустачкі бульбы і лісце размарына.

Выпякаць на працягу 35-45 хвілін да залацістага колеру. Перакласці хлеб на рашотку і трохі астудзіць.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



выпечка, пахта, зеляніна, хлеб, бульба

Previous post Next post
Up