Віна Медока. Пойяк

Oct 05, 2011 22:45




Пойяк размешчаны ў вобласці О-Медок паміж камунамі Сэнт-Эстэф на поўначы і Сэн-Жульен на поўдні. Тут знаходзяцца тры з пяці вінаграднікаў катэгорыі «прэм'ер крю» Бардо (Лафіт Ротшыльд, Мутон Ротшыльд і Лятур) і вырабляюцца вытанчаныя і дарагія віны, якія карыстаюцца попытам у знатакоў усяго свету. Глебы тут глыбей, чым дзе-або яшчэ ў Медоке, і багатыя жалезам і мергелем.

Галоўным чынам у Пойяке выгадоўваецца Кабернэ Савіньён, віны на аснове якога могуць вытрымлівацца больш 50 гадоў, адрозніваюцца вытанчанасцю і валодаюць багатым водарам, у якім вылучаюцца адценні чорнай парэчкі, кедра і графіту.

Рэкамендаваныя віны:

Шато Лафіт Ротшыльд; Шато Мутон Ротшыльд; Шато Пішон Лангвіль Барон; Шато Пішон Камтэсс дэ Лаланд; Шато Лінч-Баж; Шато Клер Мілон.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



віно, артыкул

Previous post Next post
Up