Факачча

Sep 23, 2011 15:33

Факачча - традыцыйны італьянскі дражджавы хлеб, які часам параўноўваюць з піцай, бо абодва прыналежаць да катэгорыі плоскага хлеба. Але ў факаччы галоўнае не начынне, як у піцы, а сам хлеб.

Антычнасць

Факаччу выпякалі яшчэ ў антычнасці на адкрытым агмені, які знаходзіўся ў цэнтры хаты і зваўся - focus. У тыя часы дрожджаў не ведалі і замешвалі цеста зусім проста: мука, вада, соль і аліўкавы алей. У тыя часы, па сцвярджэнні італьянцаў, аліўкавы алей каштаваў нават танней мукі, таму што Італія была зямлёй маракоў, а не хлебаробаў. Маракі бралі з сабой масла і выпякалі аладкі прама на распаленых камянях, на палубе.

Прамаці піцы

Гісторыкі мяркуюць, што факачча з'яўляецца прамаці піцы. У Старажытным Рыме словазлучэнне “panis focacius” пазначала «плоскі хлеб, прыгатаваны ў попеле». У далейшым рэцэптура ўскладнялася: паводле законаў вясковай кулінарыі выкарыстоўвалі ўсё, што ёсць у хаце. На аладку клалі анчоўсы, грыбы, алівы, сезонную гародніну і запякалі з сырам (сучасная піца).

Духмяны хлеб

Яна можа быць круглай ці прастакутнай формы, можа быць тонкай ці тоўстай. У цэлым гэта аладка без начыння на паверхні ці з начыннем усярэдзіне, напрыклад, з аліўкавым алеем і соллю, рэзкай травой і сырам, таматамі, садавінай і г. д. Цеста перад выпечкай звычайна змазваецца аліўкавым алеем і прымінаецца ці прыціскаецца кончыкам пальца, утворачы невялікія паглыбленні. У гэтых паглыбленнях-кішэньках збіраецца масла, спецыі і зеляніна, што засцерагае хлеб ад высыхання і надае яму водар. Добра прыгатаваная аладка павінна быць лёгкай, сітаватай і духмянай, а не алейнай і цяжкай. Дзякуючы выкарыстанню розных начынняў і спецый, кожны раз атрымліваецца новы густ і водар.

Свае традыцыі

Ў розных рэгіёнах Італіі існуюць свае традыцыі падрыхтоўкі факаччы. Напрыклад, focaccia Barese (Бары) - са свежымі памідорамі ці тонка парэзанай бульбай, focaccia Genovese - традыцыйная для Генуі тонкая аладка, запраўленая аліўкавым алеем і чырвоным лукам, focaccia di Recco (Лігурыя) - аладка з сырам. Салодкі варыянт - focaccia veneta, традыцыйная велікодны пачастунак рэгіёна Венета. Класічнае факачча гатуецца ў каменнай печы на дровах і падаецца да закусак, салатаў і супоў, мясных страў, можа выкарыстоўвацца як хлеб для сэндвічаў.
© Святлана Калтовіч, 2011 г.



выпечка, артыкул

Previous post Next post
Up