Эстэтызацыя жыцьця

Dec 17, 2008 12:13

Свет апраўданы, як з'ява эстэтычная. З гэтай жа прычыны лёгка знаходзіцца сэнс жыцця.

Эстэтыка - гэта ня толькі фармальны складнік мастацтва, ня толькі асобная філязофская дысцыпліна, ня толькі навука пра пачуццева ўспрымаемае, але і суворае патрабаванне да дысцыпліны ўнутранай.
Як вытрымаць...

aesthesis, прыгажосьць

Leave a comment

Comments 28

pawet December 17 2008, 11:31:22 UTC
нешта блізкае па сэнсу да вашага, зфармуляваў Ізя Кацман Стругацкіх :"будаўніцтва храма культуры".Ідэя хісткая і бачнымі слабымі бакамі, але іншая няма і для мяне, як для не надта релігійнага чалавека, цікавая.

Reply

juli_erde December 18 2008, 07:24:51 UTC
Цікава, а якія можна назваць слабыя мейсцы ў гэтым канцэпце?

Reply

pawet December 18 2008, 17:25:28 UTC
самі разумеце - мільен слабых местаў і з пазыцый амаль што любой школы, магчыма камня на камне не аставіць ад гэтага канцэпта.
Пра хрістіанскую крытыку я наогул маўчу :)

Але мне гэты канцэпт да спадобы. Як і вам.
Дрэнна што фізічныя носьбіты культуры па фізічных абмежаваннях могуць існаваць мала.
А калі, напрыклад, мусульмане спаляць Ватыкан, то ўйдзе такі пласт што і думаць больна.
У нядзелю выстаўлю ваш артыкул. Няма перэчанняў?

Reply

juli_erde December 20 2008, 00:09:14 UTC
Мяне апошнім часам цалкам захапіў Ніцшэ, а ён якраз пісаў пра апраўданне існавання свету выключна як носьбіта эстэтычнага.
Тым больш, што эстэтыка - гэта далёка не вонкавасць, гэта канцэпт быцця.

Reply


symon_salavejka December 18 2008, 17:32:21 UTC
Усё ж не разумею... Ну добра, няхай з'ява эстэтычная, але... дзе сэнс жыцця? Памнажэньне прыгажосці? Навошта? І чаму гэта мусіць быць сэнсам менавіта майго жыцця? Калі нехта хоча - калі ласка, але гэта ня можа быць апошнім сэнсам, бо не дае адказаў на іншыя "апошнія" пытаньні: навошта я тут? што далей? якая мая роля ў свеце і ў адносінах з іншымі?
Не, адной эстэтыкі мала... трэба яшчэ нешта...

Reply

juli_erde December 20 2008, 00:13:29 UTC
Не, не, гэта сэнс майго жыцця, я прынцыпова яго нікому не навязваю, проста іначай мне дыскамфортна.
Тым больш, эстэтыку я мела на ўвазе не знешнюю. Па вялікім рахунку ў пэўных дыскурсах Абсалют - гэта найвышэйшая прыгажосць. Праўда - гэта прыгажосць. Годнасць - гэта прыгажосць. Шэраг можна працягваць да бясконцасці.

Няма такога важнага ў гэтым свеце, дзе не прасочваўся б след Прыўкраснага.

Reply

symon_salavejka December 20 2008, 13:34:31 UTC
Канешне Абсалют=Прыгажосьць=Праўда=... але гэта калі Вы пэўныя, што гэткі Абсалют існуе...
Ну а што без сэнсу дыскамфортна - гэта зразумела ))

Reply

juli_erde December 20 2008, 21:46:37 UTC
Існуе. Любы Абсалют больш верагодны, чым альтэрнатыўная яму Пустэча. Інакш жыццё гэта памылка

Reply


Leave a comment

Up