Эстэтызацыя жыцьця

Dec 17, 2008 12:13

Свет апраўданы, як з'ява эстэтычная. З гэтай жа прычыны лёгка знаходзіцца сэнс жыцця.

Эстэтыка - гэта ня толькі фармальны складнік мастацтва, ня толькі асобная філязофская дысцыпліна, ня толькі навука пра пачуццева ўспрымаемае, але і суворае патрабаванне да дысцыпліны ўнутранай.
Як вытрымаць...

aesthesis, прыгажосьць

Leave a comment

pawet December 17 2008, 11:31:22 UTC
нешта блізкае па сэнсу да вашага, зфармуляваў Ізя Кацман Стругацкіх :"будаўніцтва храма культуры".Ідэя хісткая і бачнымі слабымі бакамі, але іншая няма і для мяне, як для не надта релігійнага чалавека, цікавая.

Reply

juli_erde December 18 2008, 07:24:51 UTC
Цікава, а якія можна назваць слабыя мейсцы ў гэтым канцэпце?

Reply

pawet December 18 2008, 17:25:28 UTC
самі разумеце - мільен слабых местаў і з пазыцый амаль што любой школы, магчыма камня на камне не аставіць ад гэтага канцэпта.
Пра хрістіанскую крытыку я наогул маўчу :)

Але мне гэты канцэпт да спадобы. Як і вам.
Дрэнна што фізічныя носьбіты культуры па фізічных абмежаваннях могуць існаваць мала.
А калі, напрыклад, мусульмане спаляць Ватыкан, то ўйдзе такі пласт што і думаць больна.
У нядзелю выстаўлю ваш артыкул. Няма перэчанняў?

Reply

juli_erde December 20 2008, 00:09:14 UTC
Мяне апошнім часам цалкам захапіў Ніцшэ, а ён якраз пісаў пра апраўданне існавання свету выключна як носьбіта эстэтычнага.
Тым больш, што эстэтыка - гэта далёка не вонкавасць, гэта канцэпт быцця.

Reply

pawet December 20 2008, 11:59:20 UTC
мне захапляцца Ніцшэ ужо неяк незпадручна :)
у мае гады гэта ўжо ...

А так - прыгожа. І нейкі сэнс дае. І дзякуй за гэта ... Ізе Кацману 6)

Reply

juli_erde December 20 2008, 21:44:02 UTC
Пра гады гэта слушна - як сведчыць Лапласаўскі дэтэрмінізм. Ніцшэ для юных, магчыма ў мяне проста вельмі запаволенае развіццё )

А думка ў прынцыпе не мая. Але чыя - не памятаю ( Там яшчэ так тлумачылася, што кожны з нас у стане ствараць прыгажосць. Напрыклад навуковец робіць гэта, калі фармулюе, робіць пэўнаю нейкую думку з патокаў навакольнага Хаасу.
Фізыкі часам разумеюць, што нейкая формула няслушная, калі яна проста падаецца ім непрыгожаю

Reply

pawet December 21 2008, 10:07:25 UTC
Так , я і кажу. Што нармалёва для вас - прызнак немоцнай галавы у мяне :)

Нечым падобная ідэі ёсць у Шардэна, "обожение среды" і т.д.

Reply

juli_erde December 21 2008, 11:18:27 UTC
Але асяродак - гэта тоькі малая частка ўсяго.

Reply

pawet December 21 2008, 15:47:13 UTC
як лічыць.

Reply

juli_erde December 22 2008, 23:09:27 UTC
Свядомасць, якая авалодала мастацтвам абстрагавання, агулам можа не зважаць на асяродак.

Reply

pawet December 23 2008, 17:00:52 UTC
можа. але асяродак зверне увагу і можа быць балюча.

Reply

juli_erde December 23 2008, 20:38:46 UTC
Дзеля пазбягання гэтага варта дасягнуць наступнага этапу - кіравання рэальнасцю

Reply

pawet December 24 2008, 13:41:05 UTC
ці яе стварэннем.
як гэта раблю я.
:)

Reply

juli_erde December 25 2008, 04:25:00 UTC
Гэта самы слушны шлях. Або мы ствараем, або за нас ствараюць іншыя, і не заўжды тое, што сапраўды нам трэба

Reply

pawet December 25 2008, 09:43:04 UTC
так

Reply


Leave a comment

Up