Злая я, сыду я ад вас

Sep 04, 2008 22:34

Калі я зараз жа не апынуся ў лесе, то абавязкова каго-небудзь зьем!
І дзевачка з калодзежа нэрвова запаліць у куточку.

Read more... )

erde, майнлібефройлян, фота

Leave a comment

Comments 37

soft_tiger September 4 2008, 20:07:43 UTC
Аааааа! Файны здымак! Аааааа! :)))

Reply

Ага, спалохаўся?!! juli_erde September 4 2008, 20:12:55 UTC
Дзякуй, я таксама люблю дрэвы :)

Reply

Самую маласьць! soft_tiger September 4 2008, 20:55:52 UTC
Даехаць да леса гэта ладна, а вось да калодзежа даехаць...

Reply

І гэта толькі пачатак! juli_erde September 4 2008, 21:17:31 UTC
І не кажы. Пачала была капаць ля дому, але бабулькі адстаялі непарушнасьць ландшафту.

Reply


nataluga September 4 2008, 21:21:21 UTC
Вэлкам ту суполка лесагрыбаягадаманьякаў :)))

Reply

juli_erde September 4 2008, 21:32:20 UTC
О! Гэта тое самае камьюніці, куды мне ехаць на трамваі, а потым на маршрутцы? Дык з задавальненьнем. Сумяшчэньне прыемнага з прыемным - самае тое.

Reply

nataluga September 4 2008, 22:20:02 UTC
Лакацыя ня так важная :)

Reply

juli_erde September 4 2008, 22:35:31 UTC
Точна. Нам трэба не дарогі, а кірункі!

Reply


atiu September 4 2008, 21:33:07 UTC
Цудоўны ракурс і добрая кампазіцыя ;) Фатограф малайчына.
Шкада, што не захапілі Вас на начныя Завальнёўскія чытаньні на Нешчардскіх балотах. Вось дзе бы разгуляліся ;) У Баршчэускага персанажы падаецца як раз па Вашаму густу.

Reply

З мадэлькай пашаньціла :)))) juli_erde September 4 2008, 21:46:08 UTC
Так, сапраўды шкада. Мая стыхія, маеце рацыю. Учора чытала свае нататкі трохгадовай даўніны пра гальшанскія анамаліі, ледзьве ня плакала, так захацелася туды...

Reply

Re: З мадэлькай пашаньціла :)))) atiu September 4 2008, 21:52:48 UTC
Што за анамаліі такія? Можна падрабязьней?

А плакаць чаго - ад Менску ж Гальшаны дзьве гадзіны самаходам.

Reply

Лепей самаспынам :) juli_erde September 4 2008, 22:10:34 UTC
Старажытная Нальшча не перастае поўніцца цудамі. У Гальшанах закумулявана такая колькасьць зьвестак пра прывіды, якой я не сустракала больш нідзе ў РБ. Канешне, не Трансільванія, але для нашых умоваў і тое няблага.

Reply


...ггг... janush_1 September 5 2008, 04:22:26 UTC
Фотаздымак сапраўды суперскі)))))))
І калі, у наступны раз, будзе такое
жадоне.....)))))))..... те\эдефануйце))),
я вас да лесу адвязу...)))))))))))))))

Reply

juli_erde September 5 2008, 15:07:55 UTC
Дзякуй :) Абавязкова як-небудзь скарыстаюся Вашым апраметлівым абяцаньнем.

Reply


urshulja September 5 2008, 06:12:15 UTC
не адна, не адна...добра, што лесу унас усё яшчэ шмат, на ўсіх хопіць. гляжу перыядычна на нашыя грамнічныя здымкі, грэе такая прыгажосць. і ўсё там гарманічна і людзі ў снезе, і снег на людзях, і твары нейкія прасветленыя...

Reply

juli_erde September 5 2008, 15:13:02 UTC
Так, грамнічныя фота - гэта сапраўдны Космас. Падаецца, там не было нічога, здольнага парушыць агульную гармонію.
І сьвечка гэта памятае і перадае.

Reply


Leave a comment

Up