Калі я зараз жа не апынуся ў лесе, то абавязкова каго-небудзь зьем!
І дзевачка з калодзежа нэрвова запаліць у куточку.
Часам жаданьне вырвацца на волю з гарадскога палону робіцца такім нясьцерпным, што... карацей досьвед паказвае ― даехаць уначы ад КЗ "Менск" да лесу на таксоўцы каштуе каля 30 тысяч, зь лёгкімі варыяцыямі ў залежнасьці ад накірунку. Хацелася б даведацца, ці лекуецца мая манія? Надта ж накладна яна абыходзіцца, ды й кіроўцы неадэкватна рэагуць, высаджваючы дзяўчыну ў цёмным лесе пасярод ночы. Хто ведае, магчыма гэткія круглыя вочы ў іх пасьля на ўсё жыцьцё. Шкада людзей, канешне. А што рабіць, што рабіць.
Цікава, а можа я ўсё ж не адна такая?..