Гаспадарлівасьць

Sep 04, 2008 21:55

Стары майстар распавядае, як у маладосьці працаваў у Прыпяцкім леспрамгасе на нарыхтоўцы дуба:
― ...а на гэтым здымку “краж фанерны” або “піловачны”. (Ля дарогі ляжаць дубы, статны лесаруб стаіць побач, дрэвы яму па грудзі, некаторыя нават вышэй.)
― Оох! - ледзьве выдыхаю я. Прыняўшы маю рэакцыю за захапленьне плёнам ягоных рук і сякеры, дзядок прыасаньваеца і працягвае: ―Ага, ага. За дзень дзьве брыгады клалі 60 дубоў.
...Назаўсёды зьнішчалі гай! Штодня!! Пяць гадоў запар!!! Пераводжу дух і запытваюся:
― Вось Вы кажаце, але чаму, калі быў створаны Прыпяцкі запаведнік, высечкі не перапыніліся і актыўна працягваліся яшчэ столькі часу?
―Атрымоўваецца, прападаць было гэтым дубам, раз тут запаведнік зрабілі? - з непаразуменьнем глядзіць на мяне пажылы лесаруб. - Такім прыгажунам - згніць?!!

О, прыгажосьць, калі ж ты зробішся адзіным паняткам для ўсіх людзей…

erde, прыгажосьць, вусьціш

Previous post Next post
Up