Экасістэма, ўключаючы нос.

Sep 02, 2011 01:28

Так цяжка жыць на свеце, што хоць ты спаць пайдзі! Трэба ж неяк гэты грыб перарасці; не зважаючы, што мы з ім фактычна з адной Пушчы выхадцы, але канкурэнцыю ў жывой прыродзе ніхто не адмяняў. Вось што нас дакладна аб'ядноўвае, дык гэта налёт ігліцы і павуціння на неўчасаных галовах.
Дабранач, мае харошыя, салодкіх усім сноў!!!

Read more... )

лес, майнлібефройлян, фота

Leave a comment

Comments 54

lenk0yan September 2 2011, 08:19:47 UTC
Класныя (:

Reply

juli_erde September 2 2011, 09:34:31 UTC
Лясныя!!!

Reply


(The comment has been removed)

Re: wonderland juli_erde September 2 2011, 11:15:07 UTC
Атож. На фота ў прынцыпе бачныя вынікі. Але нейкі градус уздзеяння заслабы)

Reply


daroha September 2 2011, 12:02:20 UTC
смачныя парасоны, люблю

Reply

juli_erde September 2 2011, 13:07:24 UTC
А завеце як? тэж парасонамі ?

Reply

daroha September 2 2011, 13:23:21 UTC
у горадні іх зонцікамі мянуюць

Reply

juli_erde September 2 2011, 20:28:37 UTC
вось гэта ужо важнае краязнаўчае назіранне. Мне падаецца нават што мая бабуля, што пад Дзятлавам, таксама ўжывала слова "зонцік", што праўда і "парасон" ужывала.

Reply


suziralnik September 2 2011, 16:29:18 UTC
Мне гэтыя грыбы, пасмажаныя, чамусьці нагадваюць рыбу камбалу. У дзяцінстве зьбіраў іх у вядомым парку :)

Н-да... (пра пашчу пекла). Не зьдзіўлюся, калі Вы цяпер ня ёсьць вялікай прыяцелькай іхняга сямейства сабачых. Але сярод іх бываюць і сапраўдныя сябры чалавека! прынамсі пакуль сытыя.

Reply

juli_erde September 2 2011, 20:07:46 UTC
У вядомым парку, да Вы што... а я вось ніколі не бачыла там грыбоў( мабыць іх Цмок па начох збірае і ласуецца)

Насамрэч я вялізнейшая аматарка сабак, сабакаў, сабачышч, але толькі не кішэнных сабачунюсек. Яшчэ коні - таксама мая жарсць. Да катоў стаўлюся індыферэнтна. Што паробіш, я люблю толькі тых, каго паважаю за шэраг важных ухвальных якасцяў!
Вот Шапэнгауэр, той мяне добра разумеў.

Reply

suziralnik September 2 2011, 20:31:24 UTC
У парку - перад апісаным раней дабраўпарадкаваньнем. -- З гэтага таксама можаце зрабіць выснову, наколькі грунтоўнае было тое дабраўпарадкаваньне, калі раней у зарасьцях хадзілі ў грыбы (праўда, толькі парасоннага гатунку).

А шнары ад зубоў драпежніка -- што можа быць больш арганічнага, натуральнага на скуры ў жывой прыродзе? Памятаю хірург, апрацоўваючы на руках сьляды кацячых зубоў, распавядаў, што нібыта ў цела ёсьць натуральную здольнасьць загойваць раны ад зубоў зьвера шмат хутчэй ды зь меншымі шнарамі, ды зь меншай імавернасьцю інфэкцыі, чым аналягічныя раны ад нежывых прадметаў. -- Калі толькі не ваўкалак :)

Reply

juli_erde September 2 2011, 20:43:15 UTC
гэты парк-з-мінулага паволі перарастае ў маім уяўленні ў нешта падобнае да Ірландыі-якой-няма) ідэальнае месца, прытулак спачыну.

Сапраўды, шнары ад зубоў драпежніка гэта натуральна) напрыклад у мяне на шчацэ ёсць ледзь прыкметны, але след ад зубоў суседскага хлопчыка Ігарка.
І так ведаеце, сапраўды, хутка загаілася, як сёння памятаю)))

Reply


ognevit September 3 2011, 06:43:40 UTC
Эх...а я ўсё ў грыбы не магу дайсці. То часу не стае, то няма з кім.
А вы, як апынулася ведаеце песні Ромы ВПРа. Ніколі б не падумаў)

Reply

juli_erde September 5 2011, 14:43:14 UTC
А я таксама ў грыбы не хаджу, я у камяні хаджу) ну а ў пошуках Грааля, так бы мовіць, чаго толькі выпадкам не знойдзеш)
Я ведаю песні Ромы ВПРа ??? Огого, не чакала ад сябе такога! ;)

Reply


Leave a comment

Up