Экасістэма, ўключаючы нос.

Sep 02, 2011 01:28

Так цяжка жыць на свеце, што хоць ты спаць пайдзі! Трэба ж неяк гэты грыб перарасці; не зважаючы, што мы з ім фактычна з адной Пушчы выхадцы, але канкурэнцыю ў жывой прыродзе ніхто не адмяняў. Вось што нас дакладна аб'ядноўвае, дык гэта налёт ігліцы і павуціння на неўчасаных галовах.
Дабранач, мае харошыя, салодкіх усім сноў!!!

Read more... )

лес, майнлібефройлян, фота

Leave a comment

suziralnik September 2 2011, 16:29:18 UTC
Мне гэтыя грыбы, пасмажаныя, чамусьці нагадваюць рыбу камбалу. У дзяцінстве зьбіраў іх у вядомым парку :)

Н-да... (пра пашчу пекла). Не зьдзіўлюся, калі Вы цяпер ня ёсьць вялікай прыяцелькай іхняга сямейства сабачых. Але сярод іх бываюць і сапраўдныя сябры чалавека! прынамсі пакуль сытыя.

Reply

juli_erde September 2 2011, 20:07:46 UTC
У вядомым парку, да Вы што... а я вось ніколі не бачыла там грыбоў( мабыць іх Цмок па начох збірае і ласуецца)

Насамрэч я вялізнейшая аматарка сабак, сабакаў, сабачышч, але толькі не кішэнных сабачунюсек. Яшчэ коні - таксама мая жарсць. Да катоў стаўлюся індыферэнтна. Што паробіш, я люблю толькі тых, каго паважаю за шэраг важных ухвальных якасцяў!
Вот Шапэнгауэр, той мяне добра разумеў.

Reply

suziralnik September 2 2011, 20:31:24 UTC
У парку - перад апісаным раней дабраўпарадкаваньнем. -- З гэтага таксама можаце зрабіць выснову, наколькі грунтоўнае было тое дабраўпарадкаваньне, калі раней у зарасьцях хадзілі ў грыбы (праўда, толькі парасоннага гатунку).

А шнары ад зубоў драпежніка -- што можа быць больш арганічнага, натуральнага на скуры ў жывой прыродзе? Памятаю хірург, апрацоўваючы на руках сьляды кацячых зубоў, распавядаў, што нібыта ў цела ёсьць натуральную здольнасьць загойваць раны ад зубоў зьвера шмат хутчэй ды зь меншымі шнарамі, ды зь меншай імавернасьцю інфэкцыі, чым аналягічныя раны ад нежывых прадметаў. -- Калі толькі не ваўкалак :)

Reply

juli_erde September 2 2011, 20:43:15 UTC
гэты парк-з-мінулага паволі перарастае ў маім уяўленні ў нешта падобнае да Ірландыі-якой-няма) ідэальнае месца, прытулак спачыну.

Сапраўды, шнары ад зубоў драпежніка гэта натуральна) напрыклад у мяне на шчацэ ёсць ледзь прыкметны, але след ад зубоў суседскага хлопчыка Ігарка.
І так ведаеце, сапраўды, хутка загаілася, як сёння памятаю)))

Reply

suziralnik September 2 2011, 20:55:07 UTC
Колькі ў Вашыя фоткі не ўглядацца, пра зазіраньне ў "пашчу пекла" ў Вас на Вашым прыгожым твары нічога не напісана!:)

Reply

juli_erde September 2 2011, 21:05:40 UTC
Дзякую канешне за ўсе кампліменты, прыемна, але ж тым не менш візуальна нос у мяне атрымоўваецца дакладна ў гаспадыню: троху-троху з правым ухілам)

Казала мне мама, маўчы, будзь вумнай, а я ўсё не слухаюся ;) і раскажу, і пакажу, яшчэ і крэйдаю абвяду, калі раззадораць, для памежнай канкрэтызацыі праблемы!

Reply

suziralnik September 2 2011, 21:24:40 UTC
"троху-троху з правым ухілам)"

Гм, гм, а мой погляд можа троху зь левым ухілам, таму я гляджу і не заўважаю там правага?.. :)

Reply

juli_erde September 5 2011, 14:41:05 UTC
Вось і я заўсёды кажу: няма такога недахопу, які б у падыходзячых умовах не стаўся шчаслівым выпадкам)))

Reply

suziralnik September 5 2011, 17:21:15 UTC
Рацыя! :) Справа, значыцца, толькі за дробязьзю: адшуканьне такіх падыходзячыя ўмоваў! :))

Reply

juli_erde September 7 2011, 15:28:18 UTC
Так, гэтая дробязь напэўна і ёсць вялікі сакрэт гармоніі)

Reply


Leave a comment

Up