Экасістэма, ўключаючы нос.

Sep 02, 2011 01:28

Так цяжка жыць на свеце, што хоць ты спаць пайдзі! Трэба ж неяк гэты грыб перарасці; не зважаючы, што мы з ім фактычна з адной Пушчы выхадцы, але канкурэнцыю ў жывой прыродзе ніхто не адмяняў. Вось што нас дакладна аб'ядноўвае, дык гэта налёт ігліцы і павуціння на неўчасаных галовах.
Дабранач, мае харошыя, салодкіх усім сноў!!!

Read more... )

лес, майнлібефройлян, фота

Leave a comment

Comments 54

lada_aleinik September 1 2011, 23:04:06 UTC
Ух, які прыгажун! Пры гэтым яшчэ й неверагодна смачны! (Асабліва, калі яго абмакнуць ва ўзбітыя яйкі і абваляць у паніровачных сухарах). Дарэчы, вось толькі зараз зразумела, што не ведаю, як ён правільна называецца па-беларуску. Па-руску - "пёстрый зонтик", а па-нашанскаму як? "Пярэсты парасончык" альбо "стракаты парасончык" - смешна і нязвыкла!))

Reply

(The comment has been removed)

lada_aleinik September 2 2011, 10:40:42 UTC
Паглядзіце, калі ласка. Бо цікава. Заўжды, калі сутыкаюся з "праблемай перакладу" таго ці іншага слова, абяцаю сабе, што пазней абавязкова пагляджу ў спецыяльным слоўніку, як гэта будзе правільна. Пасля забываю. Так і застаецца "прабел" у веданні роднай мовы:))

Reply

juli_erde September 1 2011, 23:57:16 UTC
Можа і нязвыкла, але вось маці мая яго паважліва называе "парасон", хоць і не збірае. А бабуля бярэ, і гатуе менавіта гэдык, як Вы апісваеце, тады смак у грыба атрымоўваецца падобны на курку) А на сайце www.pravoby.info сярод спіса ахоўваемых раслінаў фігуруе Гриб-зонтик девичий -Macrolepiota puellaris- Грыб-парасонiк дзявочы, то бок так яно, мабыць, і перакладаецца.

Reply


(The comment has been removed)

juli_erde September 2 2011, 00:01:26 UTC
Скажу Вам, як вопытны чалавек: кусаць трэба з таго боку, дзе ў грыба аслабленая абарона. А то ў нашых лясах, з нашай парушанай экалогіяй, грыбы такія пайшлі няветлівыя, мала таго што ўцякаюць, дык яшчэ і лягаюцца.

Reply

(The comment has been removed)

juli_erde September 2 2011, 09:45:53 UTC
Італійскі вадаправодчык так нагадвае майго выкладніка філасофіі ў магістратуры, што ўсе ягоныя модус аперандзі, улучна з грыбаборніцтвам, лічу неаспрэчнымі і мудрымі!
Здаецца, у грыбёнка дыятэз.

Reply


alryk79 September 2 2011, 06:57:06 UTC
А вось і нельга проставалосай па лесе хадзіць! Можна хапануць кляшчоў, а потым цягнуцца па санстанцыям ды лекарам.

Reply

juli_erde September 2 2011, 09:40:02 UTC
Ох, грэшная, каюся. Зрэшты лесу давяраю безаглядна, можа гэта і не самая здаровая тактыка, але цьху-цьху... І не забываюся пра адну важную рэч: узаемаагляд спадарожнікамі, у выніку чаго некалькі кляшчоў сапраўды некалі было выяўлена, праўда не на мне. Можа я ім не падабаюся з-за перабору кафеіна у крыві)

Reply

vouk September 2 2011, 10:53:54 UTC
а яшчэ ласіныя вошы ў валасы лезуць. ад іх шкоды вялікай можа няма, але непрыемна.

Reply

juli_erde September 2 2011, 11:14:14 UTC
обогі, хто такія ласіныя вошы?
Зрэшты, я так мяркую, галоўнае, каб лосеў у валасы не нападала, бо будзе зусім гамон ;)

Reply


sebepan September 2 2011, 07:34:33 UTC
Суперский тандемчик, доложу я Вам.
Но, грибочек-то, надеюсь, галюциногенный?;)

Reply

juli_erde September 2 2011, 09:42:36 UTC
Намёк зразуметы. Але не разлічвайце, не падзялюся ;)

Reply

sebepan September 2 2011, 11:41:15 UTC
Это просто нечестно!
Не поделиться с другом таким богатством!;)

Reply

juli_erde September 2 2011, 13:06:53 UTC
Чэсна, чэсна, я ж чэсна Вас папярэдзіла, без какецтваў !!!

Reply


kurt_bielarus September 2 2011, 07:47:17 UTC
Дзякуй за вагон ранішняга пазітыву :)))

Reply

juli_erde September 2 2011, 09:33:43 UTC
Калісачка. Звяртайцеся! ;)

Reply


Leave a comment

Up