Правапісную разнастайнасьць я магу параўнаць з разнастайнасьцю вясковай забудовы. Тая самая вёска, але ў ёй нам сустракаюцца стараветныя хаты, акуратныя сацыяльныя дамкі, сядзібы новага часу. Мы праходзім міма і ўсчынаем заўсёднае абмеркаваньне, дзе б я жыў або ня жыў. Аграгарадкі зь іх самапрэзэнтацыяй сьціпласьці і незаможнасьці гаспадароў амаль
(
Read more... )
Comments 4
+1
Reply
Reply
Ну і да, кампетэнтнасць сённяшніх настаўнікаў пакідае жадаць лепшага (выбачайце за кальку)
Reply
Тут па целіку адно кіно паказвалі, пра тое, што пасьля чалавецтва Зямля назад ператворыцца ў райскі кут. Маўляў, лепей бы нас тут і не было. Пытаньне: нас - якіх? І ці можам мы быць такімі, каб не перашкаджаць, а ўпісацца? Для мяне тая Зямля - тое, што беларуская мова. Яе ня трэба паляпшаць, мадэрнізаваць, уніфікаваць. Толькі бясконца прызнавацца ёй у любові, спадзеючыся на яе ласку да нас. Толькі рабіць ёй падарункі ў якасьці добрых твораў і пры гэтым зазіраць у вочы - ці патрапіў? Толькі верыць, што яна нас у сябе ўпіша... Бо па вялікім рахунку ёй сапраўды было б лепей, каб нас тут не было. Я ўжо не кажу пра нарматывізатараў і прынцыповых рэфарматараў.
Reply
Leave a comment