кажу праўду

Jun 15, 2010 09:18

Дваццаць гадоў нашы дзеячы “дзеля паразуменьня” пераходзяць з народам на “русский изык”. А народ усё не разумее й не разумее. Дваццаць гадоў не прымае. І ніколі, думаю, ня прыме. Бо чамусьці ў большасьці працягвае лічыць роднай мовай беларускую. Таму нашы дзеячы яму як бы й ня нашы ( Read more... )

Leave a comment

Comments 7

daroha June 15 2010, 07:00:39 UTC
я думаю, акрамя "памкненьня да разуменьня народам", пра якое ўсё вы слушна заўважылі, гэткімі абрасейшчанымі кандыдатамі рухае яшчэ прынамсі адзін момант:

усе яны спрабуюць гэткім чынам залагодзіць маскву: маўляў, хлопцы, ня бойцеся, што я нараблю ў беларусі нацыяналістычнага тлуму - дык падтрымайце мяне, а ня іншых!

толькі адно тады пытаньне да іх (а можа й не пытаньне): нах вылузвацца дзеля маскоўскае падтрымкі, калі галоўнае - падтрымка ўласным народам?

Reply

ivansaj June 15 2010, 12:25:15 UTC
Ня думаю, што нацыяналіст Міхалевіч, напрыклад, ахвяраваў намі дзеля маскоўскае ласкі. У яго дэклярацыя расейшчыны прагучала ледзьве не як выклік дзейнага на дуэль. Маўляў, сьцеражыся, подлы трус, я іду на тваё поле. І... выйшаў за межы рынга.

Reply

daroha June 15 2010, 13:07:35 UTC
я міхалевіча папросту наагул не разглядаў як кандыдата
дый мне чамусьці здаецца, што ён тут сябе таксама далей за радок у біяграфіі не разглядае

Reply

ivansaj June 15 2010, 13:19:20 UTC
Дык тым і горш. Такі радок можа ўсю біяграфію папсаваць.

Reply


siarhiejsalas June 15 2010, 07:15:54 UTC
Тут хутчэй іншае. За рафінаваную інтэлігенцыю наш народ масава не галасуе - ні за расейскамоўную, ні за беларускамоўную. Вось які-небудзь Рыгор Кастусёў, калі б ён вылучаўся не ад БНФ, мог бы быць цікавым і сапраўды народным кандыдатам :)

Reply

ivansaj June 15 2010, 12:34:26 UTC
Падобна на праўду, хоць... Які-небудзь "улюбёнец народны" Машэраў з выгляду быў чысты "рафінаваны інтэлігент". І яшчэ я памятаю, як цётачкі з гонарам казалі "а ў нас прэзыдэнт прафэсар!" -- пра Шушкевіча. І Колас -- самы рафінаваны -- у сваёй акрузе лёгка набіраў 60 адсоткаў... Мабыць, справа не ў кастусёвасьці ППРБ, а ў ягоным аўтарытарызме. Вось чаго "захацелася ім", і няважна ў якім абліччы ён прыйшоў, калхозьніка ці інтэлігента.

Reply


Leave a comment

Up