cafe акварыюм

Feb 04, 2013 22:53

***

Барадулін - сумны і пяшчотны штукар, фокусьнік, якога выбралі на прарока.
Словы слухаюцца яго, ён шмат чаго ўмее, але ж гэта ня цуды…
Цаніць, і разумець, і нават любіць яго пачынаеш менавіта тады, у момант расчараваньня, калі ягоны залаты яблык не ўздымаецца ў нябёсы, а падае на зямлю, сочны, поўны, крыху перасьпелы, ў меру закрануты цьвільлю

Leave a comment

Comments 5

magik_midnight February 5 2013, 12:14:51 UTC
Прарокі бываюць абраныя і самапрызначаныя. Вам які варынт больш даспадобы? :)

Reply

ihar_babkou February 5 2013, 21:11:23 UTC
Я больш спецыяліст па шаманах:)

Reply


maxim_nm February 15 2013, 00:25:44 UTC
Iгар, улезу крыху не па тэме, сення ўспомнiў ваш верш - "Ноч прыўзняла веi на восеньскiя старонкi..." Вельмi цiкава даведацца, цi пiсалi вы яго пра якое-небудзь канкрэтнае месца? Якое?

Reply

ihar_babkou February 16 2013, 18:51:01 UTC
Не, гэта ўнутраны ландшафт, калі пачало складацца пасьля доўгай паўзы :)

Reply

maxim_nm February 16 2013, 18:59:01 UTC
Мабыць, вам будзе цiкава:)

http://maxim-nm.livejournal.com/1432.html

Reply


Leave a comment

Up