Feb 04, 2013 22:53
***
Барадулін - сумны і пяшчотны штукар, фокусьнік, якога выбралі на прарока.
Словы слухаюцца яго, ён шмат чаго ўмее, але ж гэта ня цуды…
Цаніць, і разумець, і нават любіць яго пачынаеш менавіта тады, у момант расчараваньня, калі ягоны залаты яблык не ўздымаецца ў нябёсы, а падае на зямлю, сочны, поўны, крыху перасьпелы, ў меру закрануты цьвільлю эпохі…