Аляксей Братачкін, постнацыянальны сьвет і “тайная свобода”.

Feb 05, 2013 15:00

Абяцаў жа Акудовічу, -- не кідацца на людзей, не крыўдзіць -- але не ўтрымаўся.
Паслухаў Аляксея Братачкіна пра нацыябудаўніцтва ў Беларусі. http://www.youtube.com/embed/uGi_OmYfk2s?list=PL8SMRHtQvDp25CrP10_Dbyx1V8vG8zxkKАмаль прайшоў міма. Ці мала хто пра што выказвае меркаванні. Але потым зразумеў, што зачапіла, вярнуўся і адказаў, дастаткова груба.
Чаму, за што? - пытаецца Вольга Шпарага.
Тлумачу.

Прамова Аляксея Братачкіна досыць кароткая, але вельмі насычаная. У ёй дадзены асноўныя думкі і параметры, як яны - нас - бачаць і канцэптуалізуюць.
Яны - інтэлігентныя русскоязычные.
Нас - нацыянальны праект.

Па пунктах:

1. Пасля таго, як Савецкі Саюз “пал”, з’явіліся людзі, якія распачалі “нацыянальные праекты”, г.зн. пачалі шукаць “праўдзівых беларусаў”.
Падтэксты і канатацыі: наіўнасьць, дурота, клаўстрафобія, неадэкватнасьць, амаль расізм - менавіта гэта звычайна паўстае ў свядомасці інтэлектуала, калі ён чуе, што хтосьці пачынае “шукаць праўдзівых рускіх, немцаў, латышоў і г.д.)

2. Далей: пасаж пра габрэяў: нічога ў адкрытую, але падтэкст ясны: калі яны неадэкватныя клаўстрафобы і натывісты, дык хутчэй за ўсё і антысеміты.

3. Далей: два прыклада: беларускі пісатель Бахарэвіч які экзаменуе Купалу на савецкасць і спробы прысваення Шагала (хі-хі).
Падтэкст: гэты іх праект не проста неадэкватны, але яшчэ і адсталы, крыпта-савецкі, і Шагала мы яму не аддамо.

4. Мілы канец: Хутка прыйдзе пост-нацыянальны сьвет, у якіх ні іх саміх, ні наступстваў іх праектаў, дзякаваць Богу, не будзе.
Што, калі перакласьці на мову Віленскага Ужупіса гучыць як простае пажаданне: каб вы са сваім нацпраектам здохлі і як мага хутчэй.

Вось такая экспертыза. Міла, інтэлігентна, ветліва. Без абразаў. Чалавек выказаў сваё меркаванне, на якое ён безумоўна мае права.

Праблема адна: гэта ўсё і пра мяне таксама. Бо гэта я “нацыянальны праект”. Гэта я, як аказваецца, клаўстрафоб, натывіст, шукальнік праўдзівых беларусаў, антысеміт і савок.
І я што-то не пазнаю сябе ў гэтым люстэрку (усмешка).
І здыхаць таксама не збіраюся, дзеля іх постнацыянальнага света.

І што рабіць з усім гэтым неадэкватам?

(прывітанне Дзіме Строцаву, ты пісаў, што табе не хапае салідарнасьці беларускамоўных, -- з кім і з чым салідарызавацца?)

У пэўны момант я нават быў захоплены гэтым тонкім і культурным, і ўсё ж такім наіўным адстройваннем ворага.
Гэта калі б інтэлігентнага нацыста папрасілі выказаць меркаванне пра нацыёбудаўніцтва ў Ізраіле. Ясна што цяпер наўпрост ругаць іх нельга, але так не хочацца, каб у іх - там -- атрымалася.
Гэта асноўная эмоцыя, якую я адчуў у Аляксея.
Яму так не хочацца, каб у нас - атрымалася.

Але - атрымаецца. Ужо атрымалася.
Апошнія дваццаць год “нацыябудаўніцтва” былі фантастычна прыгожымі і інтэлектуальна насычанымі. Я не буду пералічваць.
Праблема толькі што ўсё гэта прайшло міма некаторых нашых калегаў, у якіх ўсяго гэтага не было.
А што было?
Была “тайная свобода” з пелевінскай прытчы.
Памятаеце -- пра тых, хто схаваліся ў схроне.
Наверсе шуміць вайна, там небяспечна.
А ўнізе - ціха, цяпло, постнацыянальны сьвет.

Шчасьлівых сноў, Аляксей.
Previous post Next post
Up