Яшчэ раз пра "нацыянальны дыскурс" і “гаўно на вентылятар”

Feb 05, 2013 22:00

Аляксей Братачкін адказаў, і чамусьці менавіта гэта ідыёма падалася яму абразьлівай, таму адразу тлумачу:
Аляксей, выраз “накінуць гаўно на вентылятар” у блогасфэры ня мае аніякага дачыненьня ні да гаўна, ні да вентылятара, ні да канкрэтных асобаў.
Яго значэнне: распачаць, доўгую страсную і збольшага безсэнсоўную дыскусію, за якую ўсім удзельнікам назаўтра будзе крыху сорамна.
Што ў прынцыпе і адбылося.

Пытанне другое: якія высновы зробяць з гэтага сутыкнення розныя бакі, і ці ўдасца ім заняць крытычную і рэфлексіўную пазіцыю перш за ўсё ў дачыненні да саміх сябе, а не проста сцвердзіць, што суразмоўца дурак, ці іх не так зразумелі.

Тое, што я паспрабаваў зрабіць - дэканструкцыя вашай прамовы, ускрыванне таго пласта падтэкстаў і канатацыяў, пра які Вы можа нават і не думалі -- зусім не асабістае.
І зусім не спроба Вас пакрыўдзіць альбо абразіць.

Яшчэ раз, асноўная думка, ужо тэарэтычна, а не кантэкстуальна:
І ў сваіх прамовах і ў сваіх тэкстах вы - сьвядома ці міжволі - канструюеце “нацыянальнае”, “вынаходзіце” яго для сябе як “натывісцкае”, “кансерватыўнае” і “пераадоленае”.
У той час як у сучасным рэальным і сапраўды “постнацыянальным” сьвеце, “нацыянальны дыскурс”, губляючы сваю наіўнасць, прывязку да тэрыторыі, этнічнасці і “гамагеннасьці”, накладаючыся на постмадэрнасьць і посткаланіяльнасць, становіцца галоўным партызанам і рэвалюцыянерам у межах глябальнага дызайна, як сказаў бы Вальтэр Міньола.
Мы гэта бачылі, і ў васьмідзесятыя і ў дзевяностыя.

Мая асноўная прэтэнзія да Вас не ў тым, што Вы занадта радыкальныя ў сваім аналізе нацыянальнага.
А наадварот, у тым што Вы недастаткова радыкальныя, у тым што вы гаворыце штампамі і банальнасьцямі, што у сваім “пераадоленні” нацабмежаванняў вы проста змагаецеся з ветракамі.

Удачы 
Previous post Next post
Up