Аказваецца, у Польшчы я наведала больш гарадоў, чым у Беларусі. Гэта пры тым, што суміруючы ўсё сваё знаходжанне ў Польшчы, правяла я тут менш за год. Чорт, пазор і ганьба :(
Што тычыцца ежы, то ў мяне існуе 2 залежнасці-гэта мяса і гарбата. 4 апошнія дні жыла без гарбаты. Ай-ё, немагчыма нават бутэр з'есці. Пра жыццё без мяса я ўвогуле маўчу. Для мяне гэта непрымальна. Бо я страшны мясажэр.
PS Дарэчы, атрымала першую ў сваім жыцці стыпендыю. Ура:)
Даглядзела "Побег из Шоушенка". Фільм канешне выдатны, мяне толькі адно здзівіла-галоўны герой 20 год прасядзеў у турме, і ні на кроплю не змяніўся знешне. Напэўна, ён таксама не расце.
...чаму ў кінатэатрах постэры амаль заўсёды малююць. Ці не прасцей было б зрабіць адну вялікую афішу? І можа выглядала б эстэтычней... Каб такога напрыклад не здаралася
Думала, не будзе чым заняцца летам. А цяпер трэба знайсці 2 асобы, бо павінна зрабіць 2 малюнкі жывой галавы, а нешта ні часу няма, ні жадання... Ці можа проста дзень такі дурацкі, што з самай раніцы рабіць нічога не хочацца.
З маім тапаграфічным крэтынізмам у адносінах да Менску не дзіўна, што я нават не упэўненая, як дайсці да клуба Рэактар, хаця знаходжуся ад яго ў двух кроках. Сёння раніцай падыходжу да жанчыны, запытваю, у якім накірунку клуб
( Read more... )
Не зусім разумею традыцыю запіхваць фотаздымкі дарагіх табе людзей у калітку (наколькі мне вядома, ёсць некалькі варыянтаў слова "кошелек". А якія яшчэ
( Read more... )