Людзі, каго цікавіць тое, што я пішу, можаце прачытаць новы кароценькі аповед "Эсэ жыцця і смерці". На яго публікацыю я не разлічваю, ды й сам не ведаю, ці хачу, каб ён быў апублікаваны, але ў сеціва вешаю. Адзіная просьба, калі вы прачытаеце і вам спадабаецца, рэпосціце, калі ласка.
Leave a comment
i_am_the_raven
Nov 04, 2011 20:27
Нягледзячы на ўсіх Лабадзенкаў і тых, хто не мае абсалютнага ўяўлення пра тое, што адбываецца ў Нясвіжскім замку, і фарміруе свой позірк з высераў псеўданезалежных і непісьменных з прафесійнай кропкі гледжання журналістаў, з радасцю паведамляю, што кантракт з дырэктарам Клімавым падоўжаны
(
Read more... )
i_am_the_raven
Aug 16, 2011 21:32
Originally posted by
lohvinau at
Новая кніга маладой прозы Ну, што, гэта працуе! Сёлета ў "Ў" віншавалі лаўрэатаў конкурсу "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. І вось калі ласка. Пасля паэтаў Ігара Кулікова і Антона Францішка Брыля дэбютную кнігу прозы выдаў Сяргей Егарэйчанка.
(
Read more... )
i_am_the_raven
Aug 06, 2011 13:25
Неяк я бардзо даўно ўжо нічога тут не пісаў... Лянота, адсутнасць часу й жадання. Але хоць дзеля рэкламных мэтаў трэба ўзнавіць гэты ЖЧ:)
Такім чынам, панове, рады паведаміць, што пару тыдняў таму нарэшце выйшла з друку мая дэбютная кніга пад назвай "Лебедзі паміраюць разам"
(
Read more... )
i_am_the_raven
Feb 11, 2011 23:47
"Тишина... да только пьяный июль..."(с) Калевала
Парадокс: мой любімы месяц - май, а самы лепшы, самы шчаслівы, самы радасны ўжо пяты год ліпень...
i_am_the_raven
Jan 31, 2011 22:35
можа мне, нарэшце, хоць хто-небудзь падказаць, дзе паглядзець поўны спіс 158 неўяздных у Еўропу, ці гэта зачыненая інфармацыя ўвогуле? а то так цікава пару знаёмых прозвішчаў знасці))