УВАГА! КОНКУРС

Mar 08, 2010 00:00

Фотаконкурс "Wonderland - Краіна цудаў"

Умовы:

У каментах да гэтага пасту трэба вывесіць фотаілюстрацыю любога эпізоду з адной зь дзьвух кніг Льюіса Кэрала: "Аліса ў краіне цудаў" ці "Аліса ў Залюстроўі" - з удзелам канкурсанта ці канкурсанткі ў адпаведным вобразе, фатаграфію ў вобразе якога-небудзь героя ці гераіні альбо проста здымак пэўным чынам датычны сюжэту "Аліс".
Фоткі таксама можна дасылаць на e-mail janmarozau@gmail.com. У тэме ліста пазначайце: на конкурс.
Можна дасылаць некалькі здымкаў, але ў канчатковы адбор усё адно можа патрапіць толькі адна выява ад кожнага ўдзельніка.

Здымкі прымаюцца да 0 гадзін 0 хвілін 8 сакавіка, пасьля чаго аб'ектыўнае журы ў асобах мяне, yuras_adamovich , branislavawna, reaktivny_puz, euga і kanaj адбярэ да 10 найлепшых па ягонаму меркаваньню здымкаў. Здымкі, што прайшлі адбор, выстаўляюцца на галасаваньне, якое будзе доўжыцца з раніцы аўторка 9 сакавіка да 12 гадзін суботы 13 сакавіка. Згодна вынікам гэтага галасаваньня і разьмяркуюцца месцы ўдзельнікаў і/ці удзельніц.

Прызы:

1 месца.
Два квіткі на "Алісу" на сеанс 15.00 14 сакавіка (нядзеля)  і адзін зь пяці постэраў да фільму на выбар

2 месца.


Штатыў-трынога вышынёй 135 см і адзін з постэраў на выбар.

3 месца.


Кніжка і адзін з постэраў на выбар.

4 і 5 месцы. Адзін з постэраў на выбар.





Піяр вітаецца!

Previous post Next post
Up