Луч солнца золотого

Mar 05, 2010 23:40

Промень сонца залатога
Змрок схаваў пад свой каптур,
І паміж намі зноўку
Быццам бы каменны мур.

Сыйдзе ноч, паўстане раніца над краем,
Са сьвітанкам час сыйсьці і бядзе.
Ты павер, што шчасьце нас з табой чакае.
Сонца ўзыйдзе.

Птушак сьпевы ўжо замоўклі,
Зоры сьвецяць над ракой
У час тужлівы і маркотны
Ты паслухай голас мой.

пераклады, песьні, вершы

Previous post Next post
Up