Ерш-8.
Меня доводы Ерша по Гадлевскому-БНП в целом убеждают: да, Гадлевский, похоже, был реальным хорошо законспирированным лидером подпольной белорусской антинемецкой структуры внутри коллаборантов. Показания об этом на допросах в советских "органах" и послевоенные публикации на Западе белорусских националистов о том же - все таки скорее всего независимы друг от друга. Косвенных свидетельств также много. Чисто логически по аналогии к контактами советской стороны с Бульбой и планами развития партизанской войны в 42 г. такой контакт через НКВД или ГРУ с Гадлевским кажется логичным. Тот коммунист-подпольщик, которого иногда подозревают в сдаче Гадлевского немцам - очень похож на контактное лицо при этом этом контакте: находился в окружении Гадлевского, что было непросто, был также позднее расстрелян немцами, вроде, считается с уверенностью, что принадлежал к советскому подполью (фамилия в тексте ниже).
Возможные контакты Гадлевского с польским подпольем и западными союзниками - не менее интересны. И вообще линия АК и западных союзников в Беларуси-Украине в этот период - скорее всего очень важна. Лето 42г. - СССР начал подготовку к партизаснкой войне всерьез, в случае краха фронта под Сталинградом именно партизанка станет основной формой сопротивления немцам. Союзники должны как минимум собирать достоверную информацию о ситуации на месте. Контакт союзников с литовскими подпольщиками - коллаборанатми - вроде, никем не оспаривается. С АК - естественно был контакт. Точка контакта в Беларуси с белорусским националистическим подпольем и, скорее всего.с советскими партизанами - не могла не быть. Или хотя бы попытка контакта.
Очень интересна версия, что Гадлевский был расстрелян за связь с антигитлеровской группировкой в Берлине. И что в Минске в конце 42г. была разгромлена такая группа среди немцев и даже были расстреляны 28 человек из нее. Сочетается с информацией про совещание Родьки, Касмовича, Витушки в Витебске 29-30.07.42, с тем, что они ожидали переворота вермахта против СС в Берлине и под это готовили свое выступление.
Значит, "оргсъезд" БНП в Минске - 7.07.42., совещание Родьки в Витебске с Касмовичем и Витушкой - 29-30.07.
Другая информация Ерша - тоже оч. интересна. Много ниточек.
Интересный синхрон, если Гадлевского действительно арестовали 24.12.42 и в сразу же растреляли. Примерно в это время Медведев принял решение разорвать перемирие с Бульбой за контакты того с немцами. Похоже на решение ЦШПД отказаться от попытки союза с антинемецкими националистами и сделать ставку только на свои силы. Как раз Ковпак уже добрался до Линькова на Князь-Озере или шел к нему, чтобы получить там в течение января запасы для Карпатского рейда и т.д. Контакт с Бульбой шел через НКВД (Лукин-Медведев), т.е. через Бельченко. Возможный контакт с Гадлевским должен был идти через Ваупшасова. Одна радиограмма и Ваупшасов сдает Гадлевского немцам через того подпольщика-"коммуниста", который при Гадлевском по обвинению в чем угодно. Существовавшие версии расстрела Ерш привел.
Не удивлюсь, если именно в этот день "умер от тифа" в немецкой тюрьме греко-католический экзарх Беларуси Неманцевич. И если что-то случилось с кем-то заметным среди белорусских коллаборантов в этот день еще и в районе белорусского Полесья, где стоял отряд Орловского, неподалеку от еще не подчиненных советским партизанам левоориентированных местных партизан. Чисто логически контакт с Неманцевичем или кем-то иным (еще?) в среде белорусских националистов, имевших выход на эти отряды, должен был держать в этой части Полесья именно Орловский. Та же схема: Медведев - Бульба-Ровно, Ваупшасов - Гадлевский - Минск, Орловский - кто-то в районе Барановичей-Слонима. И в Пинске что-то могло произойти того же толка. Если здесь не просто совпадение по датам, конечно.
***
Сяргей Ёрш, Рыцар Свабоды
Прадмова
Асоба ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага часта трапляе пад увагу беларускіх дасьледчыкаў. У розных публікацыях адзначаецца ягоная роля як палітыка і сьвятара ў часы Беларускай Народнай Рэспублікі, у міжваенным заходнебеларускім нацыянальным і рэлігійным руху, згадваюцца высілкі Гадлеўскага ў справе арганізацыі беларускага школьніцтва ў часы нямецкай акупацыі, ягоная публіцыстыка і пераклады. Аднак дагэтуль абыходзіцца (альбо нават і ігнаруецца) ўдзел Вінцэнта Гадлеўскага ў беларускім нацыянальным антынацыскім Супраціве ў 1941-42 гг. Напрыклад, у біяграме Гадлеўскага, зьмешчанай у кнізе Лявона Юрэвіча “Вырваныя бачыны. Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі” (Менск, Беларускі Гістарычны Агляд, 2001) няма нават згадкі пра дачыненьне В. Гадлеўскага да Супраціву. Як, дарэчы, і ў ягонай біяграме ў кнізе “Успаміны” Анэлі Катковіч і Вэранікі Катковіч-Клентак (Беласток, Беларускае Гістарычнае Таварыства, 1999) ды шмат у якіх іншых публікацыях. Леанід Лыч у сваім артыкуле “Беларускі ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі” (Голас Радзімы, 2000, 23 лютага) ня толькі нічога ня піша пра яго палітычную дзейнасьць падчас вайны, але нават і пра даваенны “Беларускі фронт”.
Асабліва вызначыўся ў справе замоўчваньня ролі В. Гадлеўскага ў беларускім нацыянальным антынацыскім Супраціве гісторык з Варшавы Юры Туронак - аўтар публікацый і манаграфій, у якіх вельмі станоўча асьвятляеццадзейнасьць у часы другой сусьветнай вайны Арганізацыі (Партыі) Беларускіх Нацыяналістаў (АБН) і аднаго зь яе лідэраў Вацлава Іваноўскага. На думку Туронка, толькі АБН была паўнавартаснай беларускай кансьпірацыйнай арганізацыяй, ён згаджаецца з савецкімі гісторыкамі, што іншая нелегальная арганізацыя - Беларуская Незалежніцкая Партыя (БНП) была створаная пры ўдзеле абвэру (Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1993, б. 232).Удзел жа В. Гадлеўскага ў Супраціве Туронак наогул адмаўляе.
У рэцэнзіі на нашу кнігу “Вяртаньне БНП” (Ёрш С. ВяртаньнеБНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Архіў НайноўшайГісторыі. Слонім-Менск, 1998) Туронак фактычна зьдзекуецца з сьв. пам. Вінцэнта Гадлеўскага, калі піша, што ён “парадаксальна загінуў як нежаданы саюзьнік [немцаў]”. Акрамя таго, гісторык зьдзіўляе сваёй бездапаможнасьцю, калі піша, што ў менскім архіве сярод матэрыялаў, “якія тычыліся ваенных лёсаў Гадлеўскага… не было дакумэнтаў аб заснаваньні ім БНП”. Альбо, спасылаючыся на тое, што блізкія супрацоўнікі Гадлеўскага Анэля Катковічі Язэп Найдзюк нічога ня чулі ад яго пра “супрацьнямецкую падпольную дзейнасьць”, Туронак робіць выснову: “магчыма таму, што [Гадлеўскі] нічога ня ведаў пратакую дзейнасьць” (Туронак Ю. Да генэзы БНП, або як ствараліся міфы // Беларускі Гістарычны Агляд, Том 6, Сшыткі 1-2 (10-11), 1999, сьнежань).
Вядома, што Вінцэнт Гадлеўскі быў дасьведчаным кансьпіратарам (яшчэ ў 1920-х гадах гэта адзначала польская тайная паліцыя. Гл.: Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя. Менск-Мюнхэн: “Беларускі кнігазбор”, 1999, б. 623), таму ня мог трымаць нейкія падпольныядакумэнты ў сваім архіве, альбо згадваць пра кансьпірацыйную дзейнасьць у перапісцы. Тым ня менш, у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь усёж ёсьць дакумэнты (рэляцыі савецкай агентуры ў Маскву), якія сьцьвярджаюць, што Гадлеўскі меў дачыненьне да БНП - напэўна, Ю. Туронак зь імі не знаёмы. Займаючыся падпольнай дзейнасьцю, зусім не абавязкова (іншы раз гэта і небясьпечна) падключаць да яе сваіх супрацоўнікаў на працы, няхай і самых давераных. Зрэшты, чаму сп. Туронак так упэўнены, што Найдзюк і Катковіч яму расказалі альбо напісалі ў лістах усё, што ведалі пра таго ж Гадлеўскага? Некаторыя вэтэраны нацыянальнага руху, па розных прычынах, маўчаць аж да самай сьмерці…
Ведаючы, што ў многіх эміграцыйных публікацыях пра В. Гадлеўскага згадваецца яго дачыненьне да Супраціву, Туронак спыняецца толькі на адной зь іх, астатнія, нібыта, не заўважыўшы. Ён бярэ пад сумніў праўдзівасьць артыкула “Кс. Вінцэнты Гадлеўскі - аснавапаложнік беларускага рэзістансу”,надрукаваны ў газэце “Беларускія Навіны” (Парыж, 1945, №1, 25 сьнежня). Нібыта Міколу Абрамчыку і ягонай групе бээнэраўцаў быў патрэбны “вобраз героя беларускага нацыянальнага руху супраціву, чыстага ад падазрэньняў у супрацоўніцтве зь немцамі”. Праўда, у далейшым не было відаць, каб Рада БНР актыўна выкарыстоўвала ў сваіх мэтах імя Гадлеўскага. Але якой каньюнктурай абумоўленыя ўспаміны Юрыя Сабалеўскага, сябры Беларускай Цэнтральнай Рады, які ў “Незалежнай Беларусі” (Лянгэнфэльд, 1953, №1, студзень) пісаў, як увосені 1942-га Гадлеўскі праводзіў нелегальныя сходы і арганізацыйныя канфэрэнцыі беларускага кансьпірацыйнага цэнтру? Альбо ўспаміны А. Пякарскага, якія друкавала “Бацькаўшчына” (Мюнхэн, 1952, №51-52, 25 сьнежня)? Альбо ўспаміны Яўхіма Кіпеля (Кіпель Я. Эпізоды. Нью-Ёрк, 1998, бб. 214-216)? Можна згадаць яшчэ ўспаміны Г. Нямігі (Гіпаліта Паланевіча) “Беларускае школьніцтва пад нямецкай акупацыяй Беларусі ў вайну 1941-1944 гг.” (Запісы БІНіМ (Нью-Ёрк), 1989, № 19, б.. 108), сьведчаньне Алеся Грыцука (Bialoruskie Zeszyty Historyczne, 1999, № 11) ды інш. Няўжоўсе гэтыя людзі пісалі пра дачыненьне В. Гадлеўскага да Супраціву зь нейкіх каньюнктурных меркаваньняў? Ці можа ўсе яны памыляліся, былі ўведзеныя кімсьці ў зман?
“Створаны на эміграцыі і пашыраны Яршом на бацькаўшчыне мітпра Гадлеўскага як заснавальніка БНП і натхняльніка беларускага супрацьнямецкага руху супраціўленьня несумяшчальны з тагачаснай яго палітычнай пазыцыяй і дзейнасьцю”, - піша Туронак. Ён заклікае лічыць выдумкай і англа-амэрыканскую арыентацыю Гадлеўскага, хоць пра гэта сьведчаць нават многія савецкія крыніцы. Як, напэўна, ведама сп. Туронку, варункі і законы падпольнай працы прымушаюць людзей маскіраваць свае сапраўдныя погляды і думкі, што і рабіў больш году ў Беларусі пад нямецкай акупацыяй В.. Гадлеўскі. Што рабілі і іншыя людзі, напрыклад, Вацлаў Іваноўскі, пра якога напісаў кніжку Туронак, і які працаваў бурмістрам Менску. Альбо Ян Станкевіч, арганізатар АБН, які, напэўна, у сваёй легальнай дзейнасьці не дэманстраваў сваю прыналежнасьць да падпольля.
Ня толькі неабходнасьць абвяржэньня падобных недарэчных сьцьверджаньняў, а таксама жаданьне аўтара зьняць многія пытаньні, што датычаць дзейнасьці ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, як ідэоляга і арганізатара беларускага нацыянальнага антынацыскага Супраціву, сталі прычынай зьяўленьня гэтай кніжкі. Намаганьнямі беларускіх патрыётаў, каталіцкіх колаў у бліжэйшы час можа распачацца працэс бэатыфікацыі айца Вінцэнта Гадлеўскага.