“Аўтар нарысу, аднак, пабудаваў сваю працу аб Гадлеўскім не на аснове некіх рэчаістых довадаў, але на электычным мантаваньні розных погаласак, здагадак і ўпрост аўтаравых фантазыяў, - піша ён. - …В.Пануцэвіч фантазыруе, калі цьвердзіць, што “Незалежніцкая Партыя” была зарганізаваная яшчэ перад вайной у Вільні і што яе аснавальнікам быў кс. Гадлеўскі. Называньне сябе “групай незалежнікаў” яшчэ не абазначае, што гэта было ўжо стварэньне партыі. Кожная група беларусаў, як хадэкі, грамадаўцы і іншыя называлі сваю групу незалежніцкай. Беларуская Незалежніцкая Партыя, як узапраўдны партыйны твор, была ачольваная Родзькам… Лідэрам Незалежніцкай Партыі Гадлеўскі ў гэты час ня быў і ня меў каля сябе некай “партыйнай групы” (Беларускі голас, 1965, № 132, лістапад
( ... )
Пра кіраўнічыя пазыцыі Вінцэнта Гадлеўскага ў БНП сьведчыць шэраг савецкіх крыніцаў. Напрыклад, у кнізе “Война в тылу врага. О некоторых проблемах истории советского партизанского движения вгоды Великой Отечественной войны” (Масква, Палітвыдат, 1974) чытаем: “Нацыяналісты… спрабавалі ўзьдзейнічаць на беларускі народ у завуаліраванай форме. З гэтай мэтай яны стварылі “Беларускую незалежніцкую партыю” (БНП)… Узначалілі яе “ідэоляг” беларускіх нацыяналістаў Гадлеўскі… Родзька, Сянкевіч, Гінько ды іншыя” (б. 429
( ... )
Comments 35
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment