Да сеньняшняга дня ў Рэспубліцы Беларусь пад забаронай знаходзяцца любыя згадкі і інфармацыі пра антыбальшавіцкі супраціў. Дзяржаўная прапаганда часам узгадвае толькі пра "фашысцкіх недабіткаў ды бандгрупы". Але нацыянальны беларускі супраціў - гэта выразны доказ й прыклад змагання тысячаў беларускіх патрыетаў за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі.
Ім усім, жывым й загінуўшым, прысвячаецца гэтыя фільмы.
Ваеннаслужачы вермахта гутарыць з камандзірамі Чырвонай арміі - Пружаны. 1939/09/20
→ Верасень 1939. Як нас вызвалялі (дакументальны фільм) .
"Я гатовы да ўсялякай рэакцыі і разумею, што для сярэдняга беларускага абывацеля змест фільму можа быць нават шакуючым. Самае істотнае для мяне - данесці альтэрнатыўную і максімальна аб'ектыўную карціну не такіх ужо і далёкіх падзеяў з гісторыі нашай краіны.", - Антось Цялежнікаў (Рэжысэр). Гістарычнай асновай для стварэння фільму сталася кніга гісторыка Юрыя Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» - адна з найлепшых прац на дадзеную тэму.