СССР: я не хачу туды

Feb 11, 2016 20:41

Я застала тыя часы, калі, прыйшоўшы ў кінатэатар паглядзець фільм, гледачы вымушаныя былі спачаку паглядзець мозгапрамыўны кіначасопіс - рыхтык як кадры ў прыведзеным ніжэй фільме з 44-й хвіліны. Плакальшчыкам па СССР варта ўзгадаць (а маладым людзям, схільным верыць тым плакальшчыкам, - нарэшце даведацца праўду) пра тыя "шчасьлівыя" гады, калі ( Read more... )

гісторыя, СССР, палітыка

Leave a comment

Comments 8

araty February 11 2016, 19:19:30 UTC
Мой адзін дзед "пропал без вести". Не схаваўся ў двары ваенкамату ў першыя дні вайны, як 97% яго аднавяскоўцаў. Бабуля і маці адшукалі, што дзед ваяваў годна, быў паранены, меў нейкую узнагароду. А пасля прапаў. Знік. І бабуля, якая была абрабавана партызанамі, пасля два разы была пагарэльцам ад немцаў, потым канцлагер, потым вярнулася на пустое месца, яна, зразумела, не магла разлічваць на хоць якую дапамогу ад дзяржавы - знік гаспадар - лічы вораг. У адрозненні ад тых, хто перад вайной дэзерціраваў, а пасля стаў партызанам ( ... )

Reply

galinaeditor February 11 2016, 19:48:59 UTC
Такая самая гісторыя зь абодвума дзядамі майго мужа. Дзяды і па маці, і па бацьку "пропалі без вести", дык абедзьве бабулі ўсё жыцьцё мыкаліся, безь ніякай дапамогі дзяржавы самі расьцілі дзяцей.

Ужо цяпер, калі ў інтэрнэт выклалі базу зьвестак практычна пра ўсіх удзельнікаў вайны, я знайшла апошнія весткі і пра бацьку маёй сьвякрові, і пра бацьку сьвёкра.


... )

Reply

araty February 12 2016, 05:51:12 UTC
Дзякуй за ссылку. Але праблема ў тым, што мы з сестрамі ня ведаем ні імя па бацьку нашага дзеда, ні год нараджэння. А з бліжэйшых родзічаў таго пакалення ўсе памерлі. Адна сястра жыве ў Рагачоўскім раёне, вось яна можа штосьці даведацца, тады можна распачаць пошук ( ... )

Reply

galinaeditor February 12 2016, 06:47:29 UTC
Падобнае пра вайну расказвалі і мае сваякі. Мама мая ўвогуле ня памятае нічога дрэннага пра немцаў - толькі страшныя бамбёжкі, і яшчэ ў памяць запала тое, што немцы частавалі яе цукеркамі (малая ж была, а для дзіцяці гэта важна). А вось на партызан трымала крыўду за тое, што яны цалкам абчысьцілі іхную хату, а асабліва крыўдна ёй было за свае баціначкі - іншых у яе не было, дык не было ў чым хадзіць на вуліцу, мёрзьлі ногі. Цікава, што ў школе пасьля вайны навязваўся прапагандысцкі шаблон пра "добрых партызан" і настаўніца на занятках задала пытаньне, якімі былі партызаны. Мая мама сказала, што дрэннымі, таму што забралі баціначкі. Дык потым бабулю выклікалі ў школу і праводзілі гутарку наконт "няправільнага выхаваньня" дачкі. Бабуля адказала, што няма чаго задаваць дзецям такія пытаньні, бо дзеці памятаюць тое, што бачылі на свае вочы. У тыя часы гэта быў досыць дзёрзкі адказ, але больш бабулю не чапалі.

Reply


ifighenia February 12 2016, 14:17:59 UTC
гэта насамрэч Імпэрыя зла, а Расея такой была да саўка і застаецца пасьля яго. Мая бабуля мне таксама прамывала мазгі, я ў 10 год верыла што ссср была найлепшая краіна. Бабуля - з тых, каго замбавала сыстэма, і пасьпяхова. На жаль, многія нашыя суайчыньнікі дагэтуль у тумане, бы тыя вожыкі, і нават ня хочуць даведацца праўду. Гэта як цяжкая псыхалягічная траўма, лепей не лячыць, чым лячыць - бо будзе надта балець.

Reply

galinaeditor February 12 2016, 17:32:26 UTC
Ведаеце, і я некалісь была саўком і верыла, што мы жывем у найлепшай краіне. А ў 1989 годзе трапіла ў Германію, тады яшчэ ГДР - і ўсё, туман прапаганды адразу разьвеяўся. Мо вашая бабуля дасюль верыць той прапагандзе толькі таму, што на свае вочы ня бачыла, як жывецца ў іншых краінах? Хаця зь іншага боку, мой бацька ў іншых краінах ня быў, аднак заўжды казаў мне, што нашая краіна дрэнь і я яшчэ занадта "зялёная", каб уразумець гэта. Так і выйшла: я "вырасла" - і хутка ўразумела (але не без дапамогі паездкі ў іншае жыцьцё).

Reply


Leave a comment

Up