Я застала тыя часы, калі, прыйшоўшы ў кінатэатар паглядзець фільм, гледачы вымушаныя былі спачаку паглядзець мозгапрамыўны кіначасопіс - рыхтык як кадры ў прыведзеным ніжэй фільме з 44-й хвіліны. Плакальшчыкам па СССР варта ўзгадаць (а маладым людзям, схільным верыць тым плакальшчыкам, - нарэшце даведацца праўду) пра тыя "шчасьлівыя" гады, калі ўрачыстыя словы дыктара: "Для многих тысяч заключённых трасса Беломорканала стала трассой в новую жизнь!" -не выглядалі як зьдзек, а ўспрымаліся як належнае.
Я застала тыя часы, калі пры ўладкаваньні на працу трэба было запоўніць стандартную для ўсіх прадпрыемстваў СССР анкету, у якой было дзіўнае для мяне пытаньне: "Есть ли среди ваших родственников те, кто жил на оккупированных территориях? Если да, укажите их: Фамилия, Имя, Отчество, Кем вам приходится". Мае бабулі і мае бацькі (у часы акупацыі зусім малыя дзеці) сапраўды жылі на акупаванай тэрыторыі - куды ж ім было дзецца? Аднак я не разумела, навошта гэтае пытаньне, і прапускала яго, не адказваючы. Нашмат пазьней я зразумела, навошта камуністычныя камісары ўвялі ў анкету гэтае пытаньне, і яно праіснавала ажно да распаду СССР - як адрыжка пасьляваенных гадоў. Бо тыя, хто жыў на акупаванай тэрыторыі, насуперак усякай лёгіцы ўсё сваё астатняе жыцьцё заставаліся пад падазрэньнем савецкай улады: жыць пад акупацыяй - гэта была чорная памета непаўнавартасьці сапраўднага грамадзяніна "вялікай" краіны. І ня толькі самога грамадзяніна, але і ягоных нашчадкаў. Так практычна ўсе беларусы трапілі ў "непаўнавартасныя". Бо трэба было застрэліцца ці засіліцца самім і застрэліць ці задушыць сваіх дзяцей, абы толькі ня жыць пад немцамі. Альбо ўцякаць зь сем'ямі куды-небудзь у Казахстан, як гэта зрабілі многія партыйныя функцыянэры КПБ. Пацукі, як вядома, бягуць з падбітага карабля першымі...
І шмат іншых думак пры праглядзе фільма:
Click to view