Дадатак да рэпосту, якога ўжо няма - яго выдалілі

Oct 07, 2015 19:41

У маю студэнцкую бытнасьць расказвалі пра нашага выкладчыка філязофіі шмат розных показак. Вельмі цікавы быў мужык. Казалі пра яго, што адседзеў тэрмін па палітычным артыкуле. Аднойчы ў яго нехта спытаў - як ён лічыць, прыкладна на колькі гадоў СССР адстаў ад Захаду. Выкладчык паглядзеў сумным поглядам і адказаў трагічным голасам: "Назаўсёды".

Гледзячы на тыя фатаздымкі з эсэсэраўскімі копіямі заходняй прадукцыі, мы можам пераканацца, што той выкладчык ня меў рацыі! У вытворчасьці прадукцыі паводле скрадзеных схемаў і скрадзенага дызайну Савецкі Саюз адставаў усяго нічога - максымум на 22 гады. Хутка кралі і досыць хутка пачыналі вытворчасьць. Так што - адсталі не "Назаўсёды".

хай ведаюць што мы ведаем, паралелі, СССР

Previous post Next post
Up