Дадатак да рэпосту, якога ўжо няма - яго выдалілі

Oct 07, 2015 19:41

У маю студэнцкую бытнасьць расказвалі пра нашага выкладчыка філязофіі шмат розных показак. Вельмі цікавы быў мужык. Казалі пра яго, што адседзеў тэрмін па палітычным артыкуле. Аднойчы ў яго нехта спытаў - як ён лічыць, прыкладна на колькі гадоў СССР адстаў ад Захаду. Выкладчык паглядзеў сумным поглядам і адказаў трагічным голасам: "Назаўсёды ( Read more... )

хай ведаюць што мы ведаем, паралелі, СССР

Leave a comment

Comments 6

lianina_minsk October 8 2015, 08:49:13 UTC
Ўсё адносна.
Мяркую ёсць і такія вобласці, у якіх мы ўсё яшчэ наперадзе.

Reply

galinaeditor October 8 2015, 11:33:01 UTC
Ёсьць такія вобласьці! Напрыклад, у маразме вышэйшага кіраўніцтва мы насамрэч наперадзе. "Нас не дагонюць!" (с)

Reply


araty January 12 2016, 10:27:57 UTC
А мяне ў школе вучылі, што калі з пвагай, то "Вы", а калі без павагі, то "вы". Вось пальцы самі і цягнуцца да "В". Калі, безумоўна. звяраюся да паважаемага мною чалавека.:)
З Днём нараджэння!

Reply

galinaeditor January 12 2016, 10:44:29 UTC
Падаецца мне, што так вучылі ня толькі вас. Відавочна, тыя настаўнікі ніколі не чыталі правілаў :) А правілы патрабуюць, каб у простых дыялёгах пісалі "вы", а зь вялікай літары трэба пісаць у аднабаковых зваротах да афіцыйных асобаў ці да вельмі паважаных людзей. Вось жа, калі "Бью чалом..." - тут, безумоўна, трэба пісаць зь вялікай. І мне хочацца, каб "чалом" ня білі, а глядзелі ў вочы :)

За віншаваньне вялікі дзякуй! Хаця, калі не лянотна, можаце павіншаваць яшчэ раз - 14 студзеня :)

Reply

araty January 14 2016, 05:51:25 UTC
З Днём нараджэння!

Не палянаваўся:)

Ну і прабачце мяне за маю таракаватасьць.

Reply

galinaeditor January 14 2016, 06:07:45 UTC
Дзякуй!
Што ж тут прасіць прабачэньня? Няма за што прасіць! Нічога кепскага вы не зрабілі - двойчы павіншавалі, а гэта двойчы добра!

Reply


Leave a comment

Up